Ніва № 12 (2601), 19 сакавіка 2006 г.

Працэс 11 — рабілі ўсе

Раіна СТЭФАНЧУК

У гэты раз у свята сарака мучанікаў адбыўся разгляд (ужо другі) справы, якая датычыла адзінаццаці членаў Праграмнай рады тыднёвіка „Ніва”. Яе галоўным героем быў сведка Роберт Скварко, які з паручэння беластоцкай дэлегатуры Найвышэйшай кантрольнай палаты правёў у тыднёвіку кантроль, а пасля заключэнняў якога Палата накіравала супраць членаў Праграмнай рады заяву ў пракуратуру.

Давалі свае паказанні сведкі. Двое з іх не з’явіліся ў судзе; не атрымалі павестак. Як першая давала свае паказанні Крыстына Дамулевіч, якая ў 2001-2002 гадах, якіх датычаць абвінавачанні, была дырэктарам аддзела культуры Гарадской управы Беластока.

— Ці ведаеце, у якой справе вас выклікалі ў якасці сведкі? — спытаўся суддзя Кшыштаф Казлоўскі.

— Толькі з таго, аб чым даведалася сама. У павестцы было: „У справе Ежы Х. і іншых”.

Высвятляючы, што ёй вядома аб прызначаных ГУ датацыях на дзейнасць „Нівы” ў 2001-2002 гадах, Крыстына Дамулевіч сцвердзіла, што памятае няшмат. Запэўнівала, што кіраваны ёю аддзел выдаваў рашэнні аб прызначэнні датацый, раней аднак заявы былі кансультаваныя камісіяй культуры Гарадской управы, па рэкамендацыі раднага, прадстаўніка нацыянальнай меншасці:

— Усе няўрадавыя арганізацыі, не толькі меншасныя, перабольшвалі сумы ў каштарысах, каб атрымаць хоць трэць таго, што было ім патрэбнае. Мы ўсе ведалі, што так яно і ёсць. ГУ таксама ведала, што тыя сумы завялікія. Мы аднак разбіраліся і сумы датацыі паменшвалі. Не памятаю, як дакладна было ў выпадку „Нівы”. Не было аднак у яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF