Ніва № 8 (2597), 19 лютага 2006 г.

„Падлясянкі” больш не заспяваюць

У Хільмонах, што ў Навадворскай гміне, да нядаўна былі два вакальныя калектывы. Пра адзін з іх, „Дваранкі”, што з Хільмонаў-Калёніі, было ў мінулагоднім 40-м нумары „Нівы”. Назва іх пайшла з урочышча „На Дваровым”. Другі калектыў, з Хільмонаў-Вёскі, называўся „Падлясянкамі”, бо ягоныя ўдзельніцы пражывалі „Пад Лесам”. Той лес, у калене Бобры між Хільмонамі і Ліпскам, быў пасаджаны нейкіх семдзесят гадоў таму. А пра калектыў „Падлясянкі” я спытаў спадарыню Надзею Януцік, якая вяла яго справы.

— Мы арганізаваліся ў той самы час, што і „Дваранкі”, недзе ў канцы 1970-х гадоў; намовіла нас да калектыву тая ж самая культработніца з Дубровы. Да таго часу мы ўжо мелі некаторую спрактыкаванасць у спяванні, якую вынеслі з родных хатаў. Як я пачынала дзеўкаваць, то мы хадзілі збірацца разам, сядалі летам на камянях на гадзінку-паўгадзінкі і спявалі. А зімою вечарамі збіраліся гафтаваць і вышываць па хатах і таксама спявалі. Нашы песні былі ад бабуляў, мамаў. І дзе хто новую песню пачуў ці запісаў, мы самі развучвалі. І ўжо на час заснавання калектыву мы спявалі больш за сто песень. Раней мы пры нагодзе школьных урачыстасцей часам спявалі.

Калектыў наш быў сапраўды самадзейны, ніхто нам па сутнасці не дапамагаў. Толькі Сцяпан Копа некалькі разоў да нас прыехаў, але яму ж занадта далёка было да нас прыязджаць. Мы на рэпетыцыі збіраліся па хатах; у школу мы не прасіліся, каб настаўнікам не рабіць клопату. Было нас бадай восем, а мо нават часам і дзесяць, — самых жанчын. І сталі ездзіць — у Дуброву, Беласток, Гайнаўку, Нараўку, Новы Двор. Як у Дуброве бралі першае месца, то ехалі ў Беласток. І ў Беластоку ўзялі другое месца. Больш не было магчымасці, бо ж нам ніхто не падыгрываў — адно выйдзем і заспяваем. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF