Ніва № 8 (2597), 19 лютага 2006 г.

Вось такія былі пачаткі „Нівы”

Размова з Георгіем ВАЛКАВЫЦКІМ.

— Як ужо мы ўспаміналі, пачаткам і Беларускага грамадска-культурнага таварыства, і „Нівы”, як беларускай газеты ў Польшчы, было odgorne рашэнне ўлад партыі, якая ў той час кіравала Польшчай. Так павеяў вецер гісторыі, так усталяваліся лёсы. Ён і Вас, паганяўшы па свеце, вярнуў на сваё месца на Беласточчыне. Атрымалі Вы магчымасць стаяць пры самым пачатку пасляваеннага беларускага руху і прыкласці руку да яго развіцця. Захаваліся ў Вас дакументы і нататкі з таго часу, калі Вы, працуючы ў Ваяводскім камітэце ПАРП у сектары культуры, разведвалі што робіцца ў культурным „тэрэне”, арганізавалі мерапрыемствы, склалі арганізацыйныя падставы беларускай нацыянальнай грамадска-культурнай арганізацыі.

— Атрымаў я заданне апрацаваць прапанову аб стварэнні беларускай арганізацыі. Ва ініцыятыўную групу ўвайшлі таксама і даваенныя беларускія актывісты — м.інш. Піліп Кізевіч (быў нават членам Галоўнай управы Таварыства беларускай школы), Аляксей Казёл родам з Меляшкоў; які займаўся быў у Ваяводскай нарадовай радзе веравызнаннямі. Прапанова была апрацавана мною, тады як аддэлегаваным працаўніком камітэта партыі, але, як зазначыў Мар’ян Ксёнжэ, ініцыятывы ўзнікнення нацыянальных культурных таварыстваў мелі ісці знізу, хоць плылі на хвалі адлігі. Ідэі стварэння нацыянальных арганізацый і газеты на меншаснай мове ўжо даспявалі раней — Тадэвуш Ксёнжэк, напрыклад, аб гэтай справе размаўляў быў у Варшаве з Аленай Анішэўскай (Казачанка з Белавежы), якая ў час акупацыі працавала ў Беластоку ў беларушчыне. Значыць, мае партыйныя калегі арыентаваліся ў беларускіх справах, мяне таксама загадзя прыкмецілі і пільнавалі, каб я не пайшоў, па іншай прапанове, у іншае месца. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF