Ніва № 8 (2597), 19 лютага 2006 г.

Руская вёска край шашы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Баратынец-Рускі адлеглы ад Сямятыч за пяць кіламетраў, амаль прылягае да чыгуначнага пасёлка Сямятычы-Станцыя і найзручней туды з Беластока дабрацца на чыгунцы. Гэты від транспарту, нягледзячы на шматлікія ў яго бок заганы, усё яшчэ захоўвае некаторыя станоўчыя якасці, у лік якіх вярнулася пахіснутая не надта даўно пунктуальнасць. А з аўтобусамі ўсяляк бывае.

На станцыі Сямятычы „рэйкабус” пакідае мо чатыры-пяць асоб. У вакзальнай пачакальні сядзіць мо тры-чатыры жанчыны базарнага ўзросту, чакаючы поезда ў напрамку Гайнаўкі; адзін мужчына пераступае з нагі на нагу. У касавым акенцы маладая касірша сядзіць на фоне камп’ютэрнага манітора; як у тэлевізары.

Заходжу ў краму прывакзальнай вёскі. Пры мне адна жанчына выходзіць і адна прыходзіць; здаецца, што тут заўсёды адзін пакупнік. Перад касцёлам, у дзень каталіцкіх Грамніц, пуста.

Ад Сямятыч-Станцыі да Баратынца-Рускага мо сто-дзвесце метраў да першых хат, што прыселі каля шашы ў Сямятычы. Шукаю зрокам баратынскай царквы, але лес шчыльна прыкрывае яе. Падыходжу да новага будынка, мабыць, плябаніі, з жоўтым вокам узломачнай сігналізацыі, і толькі там з-за сасняковай сцяны паказваецца блякласіні храм.

Царкву, што стаіць між Сямятычамі-Станцыяй і Баратынцам-Рускім нялёгка заўважыць. І мне яна калісь адкрылася цалкам выпадкова. З акна аўтобуса, што ехаў ад Сямятыч, заўважыў я купалы з крыжамі, якія неўзабаве зніклі як фата-маргана; і зноў паявіліся, і зноў зніклі. Так незвычайную цікавасць задаволіў я тады асабістай разведкай на месца. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF