Ніва № 8 (2597), 19 лютага 2006 г.

Спад, іначай рост

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Ян Сычэўскі ў час апошняга пасяджэння сеймавай Камісіі нацыянальных меншасцей усчаў лямант:

— У сітуацыі прадбачванага падваення сумы бюджэтнай датацыі на мерапрыемствы меншаснай грамады БГКТ падала заявы на дафінансаванне гэтых самых мерапрыемстваў, якія гадамі былі фінансаваныя ды на дафінансаванне аднаго новага праекта.

Гэтым новым праектам, летась арганізаваным без падтрымкі дзяржаўнага бюджэту, была „Вясельная бяседа” ў гайнаўскім амфітэатры. Агулам Таварыства падало заявы на 17 мерапрыемстваў, з адным з г.зв. шматкампанентным характарам. Гэта беларускія народныя фэсты, якіх сёлета будзе 20-25 (сёлетняя заява ў гэтым выпадку кажа аб 20). Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, якое курыруе меншасці ў Польшчы, адкінула агулам 27 заяў, адобрыла 10. У мясцовым друку Ян Сычэўскі пагрозліва асцерагаў:

— Назначаная нам датацыя давядзе да ліквідацыі беларускай культуры. Таварыству пагражае параліч.

Пазней, у час пасяджэння сеймавай Камісіі:

— Адмаўленне сфінансавання большасці нашых праектаў, якія адносяцца да традыцыі культуры беларускай меншасці можа спрычыніцца да ўзнікнення сітуацыі пагрозы для тае культуры.

Сярод уступна адкінутых заяў пададзеных БГКТ апынуўся Фестываль песні „Беласток — Гродна” і спадарожнічаючая яму канферэнцыя „Шлях да ўзаемнасці”, мерапрыемствы — як гэта назваў страшыня Сычэўскі — вельмі істотныя для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF