Ніва № 8 (2597), 19 лютага 2006 г.

Жыць над Бугам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Вулька-на-Бугу, што ў Сямятыцкай гміне, асацыявалася мне з правінцыйнасцю адпачынковага цэнтра не ў маштабе краіны, але ў маштабе былога Беластоцкага ваяводства. Пра яе бывалі згадкі ў турыстычных даведніках, але не было таго шчодрага захаплення, якім сродкі масавай інфармацыі выносілі на модную сцэну горныя, марскія і азёрныя курорты. Пра Вульку і ў Беластоку менш чулася, чым пра такія Дайліды, Юроўцы ці нават Бандары.

Сама вёска Вулька-на-Бугу свой цяперашні выгляд выводзіць з тых страсцей, якія суправаджалі наша грамадства ў апошніх дзесяцігоддзях. Ёсць тут амаль усё, што супадае са стандартам pralka-lodowka-telewizor. Захаваліся там хаты драўляныя, каля якіх выраслі ўсе тыя пераходныя формы вясковага будаўніцтва, якія былі этапамі пераходу да будаўнічага фетышу — штораз большага метражу.

Заходжу ў хату з шыльдай гаспадара вёскі; солтыса няма дома. Інтэр’ер хаты супадае з яе салідным узростам: шмат тут старасвеччыны. У покуці іконы, пытаю па-свойму пра вёску. Пажылы дамашні сеніёр заяўляе мне:

— Wies wymiera.

У навакольных Агародніках, Слохах ці Турне людзі размаўлялі са мною на мясцовай падляшскай гаворцы. Але мова толькі што прыведзенага адказу мяне не надта здзіўляе, бо ж хіба не толькі на Сакольшчыне шмат хто так гутарыць з незнаёмымі. А вёска згортваецца, бо астаюцца ў ёй амаль адны пенсіянеры. Толькі двух братоў тут яшчэ гаспадараць: адзін трымае кароў, другі — свіней. Крыху сялян яшчэ абрабляе палеткі, што на захад ад вёскі; ад усходу вырас прытульны лес. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF