Ніва № 6 (2595), 5 лютага 2006 г.

Бельскія інтрыгі

Міхал МІНЦЭВІЧ

На адной з апошніх мінулагодніх сесій Рады Бельскага павета трох радных ад Самаўрадавай правіцы „Еднасць” кіравалі вострыя закіды ў бок дырэктар бельскага шпіталя.

Радны Антоні Лукашэвіч (папярэдні староста) заявіў, што абапіраючыся на паведамленні мас-медыяў можна гаварыць пра страту давер’я да дырэктара шпіталя, Управы павета і старосты. Ён заявіў, што ў людзей кіруючых бальніцай была яна і астаецца інструментам палітычнай гульні, а бельскае грамадства і персанал шпіталя многа страцілі ў выніку наўмысных дзеянняў. Выхадайнічаны грошы на тэрмаізаляцыю, а не на рамонт аперацыйнага блока, які зараз не задавальняе стандартаў.

У адказ на гэта, староста Славамір Ежы Снарскі прыгадаў, што задоўжанасць, вартасцю ў 7,5 млн. злотых, узнікла ў той час, калі старостам быў сам Лукашэвіч. Староста дадаў, што рамонт аперацыйнага блока патрабуе фінансавых затрат вартасцю ў 4-6 млн. зл. і звязаны з прыёмам на працу кансультантаў. Нарыхтоўка ўсёй дакументацыі патрабуе часу, а заява на рамонт будзе складзена.

Свае закіды ставілі яшчэ радныя Аляксандр Галэмбеўскі і Здзіслаў Тваркоўскі; апошні выказаў думку, што ў выніку дзеянняў цяперашняй дырэктар бельскай бальніцы персанал шпіталяў у Гайнаўцы і Сямятычах зарабляе больш чым у Бельску.

Староста адказаў, што бельскі шпіталь пагасіў абязанасці „203” з канцом 2002 года, а паводле інфармацыі з гайнаўскага шпіталя, там такія ж абязанасці яшчэ не задаволены і да таго зменены ўмовы працаўладкавання, змяншаючы зарплаты; працаўнікі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF