Ніва № 6 (2595), 5 лютага 2006 г.

Мілінкевіч у Сейме

Раіна СТЭФАНЧУК

Гэта была падзея без прэцэдэнту. Нараўні з нешматлікімі, не толькі палітычнымі, індывідуальнасцямі свету, кандыдат беларускага кангрэса дэмакратычных сіл на пасаду прэзідэнта Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч выступіў у польскім Сейме. — Мусім таксама памятаць, што маем унікальную магчымасць будавання мастоў паразумення праз меншасці — беларускую ў Польшчы і польскую ў Беларусі, — пераконваў.

На пачэсных сеймавых лавах заселі спадарожнічаючыя яму асобы, сярод іх — старшыня Беларускага народнага фронту Вінцук Вячорка, першы старшыня Саюза палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін, апазіцыйны журналіст Павал Мажэйка і адказны за замежныя справы ад апазіцыйных груповак Ігар Лялькоў. Маршалак Сейма Марэк Юрэк, звяртаючыся з просьбай выступіць перад Сеймам да Аляксандра Мілінкевіча, які м.інш. спрычыніўся да ўзнікнення польскай школы ў Гродне ды адкрыў месца пахавання караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, сказаў:

— Спадар Аляксандр Мілінкевіч вядзе вельмі цяжкую, але вельмі важную выбарчую кампанію. Ва ўмовах такіх вострых абмежаванняў з боку ўлад, ва ўмовах недахопу доступу да сродкаў масавай інфармацыі ў сваёй краіне. Маю надзею, спадар доктар, што ваша адважная і паслядоўная выбарчая кампанія спрычыніцца да перамогі дэмакратыі ў Беларусі.

Дэпутаты, якія запаўнялі палову сеймавай залы (пасля начнога галасавання над бюджэтам), часткова выслухалі прамову кандыдата беларускай апазіцыі ў слухаўках; з перакладчыкам. Аляксандр Мілінкевіч, выступаючы па-беларуску, пачаў ад слоў удзячнасці:

— Для мяне гэта вялікі гонар прамаўляць перад дэмакратычна абраным парламентам дэмакратычнай і блізкай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF