Ніва № 6 (2595), 5 лютага 2006 г.

Працавітыя Тапаркі

Аляксей МАРОЗ

— У 1971 годзе купілі мы конную касілку да збожжа. Жніво тады намнога аблягчылася. Трэба было толькі вязаць збожжа ў снапы і ставіць яго, каб лепш сохла. Пасля мы прыстасавалі касілку да трактара і жніўныя работы сталі яшчэ хутчэйшымі. У сельскагаспадарчым гуртку ў Саках паявіліся снопавязалкі, але яны найчасцей працавалі на палях сваёй вёскі. Цяжка было дачакацца трактарыста са снопавязалкай у Тапарках і таму нашы жыхары найчасцей карысталіся сваімі жніўнымі машынамі, — кажа Антон Мрук. — Малаціць усё збожжа камбайнамі пачалі мы толькі ў другой палове дзевяностых гадоў і таму раней жніўныя работы былі цяжэйшымі ад іншых прац.

Калі ў канцы сямідзесятых гадоў Антон Мрук з жонкай Людмілай сталі будавацца на новым участку за вёскай, маглі ўжо паставіць вялікі дом і шырокі хлеў. Як адны з першых у вёсцы купілі яны трактар і сталі тады гадаваць больш кароў і свіней.

— Раней добра плацілі за сельскагаспадарчыя прадукты і таму можна было са сваіх даходаў пабудавацца на новым месцы і купіць патрэбныя для гаспадаркі машыны. Праўда, на некаторыя машыны трэба было чакаць у доўгай чарзе, але іх цана была даступнай для звычайных гаспадароў, — заяўляе Антон Мрук.

Паколькі ў Тапарках гадавалі многа кароў і цялят, машынная ўборка сена паявілася ў вёсцы раней, чым у багатых сёлах распаложаных побач Гайнаўкі, дзе гаспадары займаліся прадукцыяй збожжа. Мае суразмоўцы ў васьмідзесятых гадах купілі дзве пераварачалкі, а ў дзевяностых гадах прыдбалі прычэп прыстасаваны да ўборкі сена і ветрагон, якім транспартавалі сена ў гумно і на хлеў. Механічная даярка аблегчыла прадукцыю малака, якое стала даваць галоўны прыбытак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF