Ніва № 6 (2595), 5 лютага 2006 г.

Выбарчая баланда

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Усяляк бывае: раз жук мычыць, раз карова лятае, — кажа народная прымаўка. А прымаўка, гэта універсальны кандэнсат жыццёвага вопыту. Пра згаданую вось прымаўку трэба памятаць, асабліва тады, калі маем ахвоту зрабіць нейкую катэгарычную заяву.

Чытаю, вось, у „Н” сцвярджэнне, што ў цяперашняй Польшчы ў параўнанні з перыядам „камуны” нічога не змянілася ў выбарчай практыцы. Такое выказванне лічу даволі шэрым, каб не сказаць змястоўна ўбогім, у параўнанні з феерыяй колераў, якім акрасілася наша кіпучае жыццё.

Дакладна не помню, але будзе ўжо паўтара-два гады з таго часу, калі трапіў у поле майго зроку прэсавы орган былых вайскоўцаў, у якім аўтар — адстаўны палкоўнік — выказаў свае думкі наконт падзення каціроўкі тагачаснага прэм’ер-міністра Лешка Мілера. Аўтар, якога высокае званне паказвае, што вадзіў ён сваё воінства да бліскучых перамог, аўтарытэтна сцвярджаў, што прэм’ер Мілер прамантачыў сваю падтрымку, бо не даў грашовай падбаўкі свайму непахіснаму электарату — меў ён тут на думцы адстаўных сілавікоў. Не лічу сябе ніякім спецыялістам па тэорыі выбарчых каціровак, таму не стану разглядаць трапнасці меркаванняў адстаўнога военачальніка.

Прэм’еру Мілеру, які ў той час верагодна пераставаў ганарыцца сваім мужчынскім канцом, было ўжо да ручкі чытаць аналітычныя вывады ягонага расчараванага паклонніка. Але не для таго саноўны чалавек піша, каб яго ніхто не чытаў; мабыць, ягоны курс паслявыбарчай стратэгіі, тактыкі і аператыўнага мастацтва прачыталі Мілеравы апаненты. І завучылі, што свайму электарату за падтрымку трэба заплаціць. Неабавязкова перад выбарамі — як у Расіі выбарчай гарэлкай, а ў Польшчы выбарчай закускай, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF