Ніва № 6 (2595), 5 лютага 2006 г.

Алімпіяда з Багдановічам

Аляксей МАРОЗ

У раённых элімінацыях ХІІ выпуску Алімпіяды беларускай мовы, якія 19 студзеня адбыліся ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, прынялі ўдзел 44 вучні з Гайнаўскага і Бельскага белліцэяў.

У гэтым годзе творчасць Максіма Багдановіча стала вядучай тэмай алімпіяды і таму ў пісьмовых працах і вусных адказах вучні адклікаліся да паэзіі і прозы аўтара „Пагоні” і „Зоркі Венеры”. У пісьмовых работах вучні маглі таксама выказвацца пра сваю малую айчыну — Беласточчыну. Вусныя адказы вучняў адбываліся паводле пытанняў выцягнутых з білетамі. Ліцэістам прапанаваліся тэмы па беларускай літаратуры перыядаў ад Кіеўскай Русі да сучаснасці.

— У пытаннях закранулі мы таксама агульнакультурныя тэмы, якія тычацца польска-беларускага памежжа, — кажа прафесар Аляксандр Баршчэўскі, мерытарычны кіраўнік алімпіяды і былы загадчык Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. — Алімпіяда беларускай мовы спрычыняецца да большага зацікаўлення жыццём беларусаў у Польшчы з боку польскага грамадства і жыхароў іншых краін. Матэрыялы з алімпіяды мы перасылаем у Скарынінскую бібліятэку ў Лондане і Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Йорку.

— Я думаю, што для тых вучняў, якія рыхтаваліся да алімпіяды, пытанні да пісьмовых работ і вусных адказаў былі лёгкімі. Хто пяройдзе ў другі этап змаганняў, будзе крыху залежаць ад шчасця, — гаворыць Эвеліна Вышкоўская з Бельскага белліцэя.

У час вуснага адказу Эвеліна гаварыла пра значэнне рэлігіі ў яе сямейным жыцці. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF