Ніва № 4 (2593), 22 студзеня 2006 г.

Гаспадары ў Ласінцы

Аляксей МАРОЗ

У Ласінцы найбольш пенсіянераў. Хаця многія ўжо ў пажылым узросце, стараюцца захаваць парадак у хатах і на панадворках. Малодшыя пенсіянеры дапамагаюць дзецям у сельскагаспадарчых працах. Многія старажылы цяжка працавалі ў маладосці, каб адбудаваць спаленыя ў час вайны гаспадаркі. Зараз з-за слабога здароўя часта наведваюць вясковы асяродак здароўя, у якім два разы ў тыдзень прымае лекар з Нарвы.

Патрэбны лекар

— Ой, каб хоць надалей прыязджаў да нас лекар, бо старэйшым людзям цяжка было б дабірацца ў Нарву. Сцяпан Кучынскі быў нашым доктарам пятнаццаць гадоў, пасля з Ласінкі перабраўся ў Нарву і зараз адтуль да нас прыязджае. Ён — гаспадарны чалавек, абсадзіў наш асяродак здароўя дрэвамі, — кажа Зінаіда Дзмітрук. — У нас многа старэйшых, хворых людзей, а апошнім часам штораз больш маладых людзей пачынае лечыцца. Медсястра прывозіць нам з Нарвы заказаныя лякарствы.

Пенсіянеры з Ласінкі і навакольных вёсак таксама састаўляюць большасць вернікаў, якія пастаянна наведваюць царкву збудаваную на вясковым узгорку.

— Хаця нашы старэйшыя людзі ў маладосці працавалі як коні, удаецца ім выстойваць у час багаслужбаў. Маладыя зараз слабыя і ім цяжка стаяць у царкве, а многія сярод іх лянуюцца хадзіць на супольныя малітвы, — тлумачыць спадарыня Дзмітрук.

Некалькі хораў у адной царкве

У праваслаўным прыходзе ў Ласінцы дзейнічаюць тры хоры, якія спяваюць у час богаслужбаў. Хор малодшых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF