Ніва № 4 (2593), 22 студзеня 2006 г.

Славілі Хрыстовае Нараджэнне

Аляксей МАРОЗ

У гэтым годзе Дэканальны інстытут праваслаўнай культуры ў Гайнаўцы і Аб’яднанне „Любіцелі царкоўнай музыкі”, якія з’яўляюцца галоўнымі арганізатарамі Фестывалю „Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай”, пашырылі сваю прапанову для жыхароў Гайнаўшчыны. Побач конкурснай прэзентацыі калядак наладзілі выстаўку гвяздаў і арганізавалі даклады пра традыцыі і абрады, якія спадарожнічаюць Ражджаству Хрыстоваму. У час мерапрыемства, якое праходзіла з 11 па 15 студзеня, перад публікай калядавала 29 дзіцячых і маладзёжных калектываў, у якіх выступіла звыш 600 чалавек.

У 1998-2002 гадах агляд праваслаўных калядак праводзіўся ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, а ініцыятарамі мерапрыемства былі дырэктар школы Яўген Сачко і тагачасны старшыня Гайнаўскага аддзела БГКТ Міхал Голуб. Спачатку ў калядаванні прымалі ўдзел дзеткі і моладзь з Гайнаўкі, а пасля далучыліся да іх вучні з іншых мясцовасцей. Сустрэчы з праваслаўнай калядкай завяршаліся святочным канцэртам у Гайнаўскім доме культуры, а з 2003 года ўсё мерапрыемства праводзіцца на сцэне дома культуры.

Выстаўка, даклады і газета

Мерапрыемства пачалося з адкрыцця выстаўкі гвяздаў і народнай вопраткі ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. Даклады ў ГДК пачаліся з выступлення Дарафея Фіёніка і яго сястры Анны, якія праспявалі віншавальныя калядкі, што выконваліся на Бельшчыне для нованароджанага дзіцяці і маладажонаў. Дарафей Фіёнік выступіў з дакладам на беларускай мове пра народныя віншавальныя калядкі з наваколля Бельска-Падляшскага. Паводле дакладчыка, некаторыя з іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF