Ніва № 3 (2592), 15 студзеня 2006 г.

Дубяжын ідзе на пенсію

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Дубяжын з боку Падбелля бачыцца вялікай вёскай, у якой вялікія клуні ўнушаюць, што тут жывуць вялікія гаспадары. Галоўная вуліца вёскі доўгая, аднак на той даўжыні не відаць многіх слядоў буйнага гаспадарання: раптам адну ці дзве цяпліцы. Панадворкі наогул абходжаныя, хаця сляды на іх не надта натаптаныя. Хаты ў Дубяжыне ўсялякія, аздобленыя вельмі разнастайным дэкорам.

Кіруюся да солтыса, які жыве ў канцы вёскі, што ад Краснага Сяла. Гаспадара няма дома, але ягоная сямейніца рэкамендуе мне суседа, які з’яўляецца гмінным радным. Перад хатай раднага Яна Авэрчука пыхкае трактар. Мужчыны, калі я ім прадставіўся, адразу адным залпам грымнулі ў маім напрамку дакорам ад варшаўскіх палітычных навін:

— А чаго яны там так кідаюцца да таго Ярузельскага! Калі б не ён, то колькі крыві палілося б тут у Польшчы...

У тутэйшай падсвядомасці цалкам апраўданыя крыніцы трывогі: з пабітых атрадам „Бурага” вазакоў найбольш было з суседняга Краснага Сяла. Вось і людзі тут баяцца раздзірання зажытых ран, баяцца новых неспакояў, бо за іх найчасцей расплачваюцца ў нічым невіноўныя мірныя людзі — так, як гэта было шэсцьдзесят гадоў таму, пры яшчэ не зажытай памяці.

Але пра гэта мы ўжо на вуліцы не гутарылі: трактарыст паехаў у сваю дарогу, а спадар Авэрчук запрасіў мяне дадому, дзе і расказаў мне не надта аптымістычныя звесткі пра Дубяжын.

Амаль цэлая вёска — гэта пенсіянеры. Вось і пад бачанай мною фольгай таксама яны гаспадараць. Адзін гаспадар трымае свіней, двух — па некалькі дзесяткаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF