Ніва № 3 (2592), 15 студзеня 2006 г.

Жывуць з патокам машын

Аляксей МАРОЗ

Калі я праязджаў праз Галады (Бельская гміна), спачуваў жыхарам гэтай вёскі. Яны мусяць штодзень глядзець на паток машын і сачыць за дзеткамі, каб не перабягалі праз вуліцу перад грузавікамі. Апошнім часам большасць прадпрыемстваў перакінулася з чыгуначнага транспарту на аўтадарожны і таму праз Галады часта праязджаюць цыстэрны з бензінам і газам, а таксама велізарныя грузавыя машыны, якія возяць сыравіну і гатовыя вырабы. Праз вёску імчацца легкавыя машыны і аўтафургоны, якія пастаўляюць прадукты з оптавых складоў у магазіны.

Трапнасць маіх разважанняў пацвердзіла старэйшая жанчына, якую я спаткаў на лавачцы побач вялікай вясковай крамы.

— Машыны ездзяць увесь час, днём і ноччу. Дзяцей зараз у вёсцы мала, але трэба пільна сачыць за ўнукамі, якія прыязджаюць адпачываць у час канікулаў. Некаторыя машыны імчацца праз вёску вельмі хутка. Калі здарыцца аварыя, нейкі час вадзіцелі ездзяць спакайней, — кажа Надзея Данільчук.

Многа дамоў пустуе

Побач дома маёй субяседніцы стаіць некалькі моцна знішчаных хатаў. Відаць, што яны здаўна пустуюць. Дамоў пакінутых жыхарамі ў Галадах больш.

— У мінулым у Галадах было каля 100 гаспадарак. Аднак шмат людзей пераехала на пастаяннае жыхарства ў гарады. У многіх дамах асталіся жыць пенсіянеры. Цяпер можа толькі каля дзесяці малодшых гаспадароў асталося працаваць на бацькоўскім полі, — расказвае спадарыня Надзея. — Землі ў нас дрэннай якасці і таму асталіся ў асноўным невялікія гаспадаркі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF