Ніва № 3 (2592), 15 студзеня 2006 г.

Я — праваслаўная

Раіна СТЭФАНЧУК

— Ніхто ў гэта не ў змозе паверыць, ды я — праваслаўная, — прызнаецца хіба найбольш вядомы і выклікаючы мноства рознагалосся крытык мастацтва ў Польшчы Анда Ротэнберг. Гэта яна заўважыла талент і „заапекавалася” ў сусветным маштабе мастаком з Валіл Лявонам Тарасэвічам.

Калі ў апошні час мы размаўлялі, Анда рыхтавала ўнучку Зосю на выхад у царкву на варшаўскай Волі.

— Усе думаюць, што я яўрэйка, ды я не ведаю ідыш, а мая мама была праваслаўнай расіянкай.

Некалькі гадоў таму казала: „Бог — па-над рэлігіяй, а спосабы на вызнаванне Яго — справа выключна культуры. Людзям патрэбная такая ці іншая царква, але ў мяне такой патрэбы няма”.

Яе жыццё — пасма пакут, якія перажывае, але ім не паддаецца, уцякае пад абарону мастацтва — галоўным чынам сучаснага, але толькі самых высокіх палётаў. У 1993 г., у нявыяўленых дагэтуль акалічнасцях ва ўласным доме ў Легніцы была замардавана яе маці, Ліда. Пакоіцца яна на вольскім праваслаўным могільніку ў Варшаве. Выпальвала і здобіла фарфор — філіжанкі, сподачкі, зайчыкаў... Прадавала іх дыслацыраваным у Легніцы савецкім салдатам. Неверагодна шмат ела — такая траўма засталася Лідзе ад часоў блакады Ленінграда. У старую сталіцу Расіі спадарыня Ліда трапіла з Новасібірска. Тут у лагеры пазаёмілася з Вольфам — яўрэем з Новага Сонча, якога арыштавалі былі ў Львове і, абвінаваціўшы ў шпіёнстве, вывезлі на Далёкі Усход; пад канец вайны апынуўся ён у Новасібірску. Бацька, якога Андзіна маці назвала пасля Мішам, быў краўцом, атэістам з сацыялістычным ухілам. Год пасля вайны Ліда, „Міша” (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF