Ніва № 3 (2592), 15 студзеня 2006 г.

У бок цудоўнай нармальнасці

Ганна КАНДРАЦЮК

Перад Калядамі на вуліцы, я наткнулася на сяброўку.

— Я ўсё думала, каб нам сустрэцца перад Новым годам, — заявіла першая Наталля К. — Ну, каб сказаць яшчэ словы на свята Хрыстовага Нараджэння.

На свеце быў ужо трэці студзень, на слізкіх ды не расчышчаных тратуарах валялася каляровае смецце ад феерверачнага шаленства.

Я адчула як раптам мне пацяплела на душы, бо тут спрацавала цудоўная тэлепатыя. Вось у апошнія дні я таксама думала пра сустрэчу з Наталляй, вядома, каб павіншаваць яе са святам і Новым годам. Чамусьці ў гэтым годзе я заўпарцілася адсвяткаваць адно Новы-стары год.

З Наталляй і яе сястрой Магдай я пазнаёмілася на сакольскім паломніцтве. З першага слова мы пачалі размаўляць па-беларуску, неяк шчыра, без хітрасці паміж словамі і пачуццямі. Сёння ведаю, што дзяўчаты захапілі мяне праўдзівасцю. У іх індывідуальнасці неяк гарманічна спалучаліся рысы правінцыі (у добрым сэнсе) і метраполіі. Ну і яшчэ адна дэталь, якая заўсёды мяне захапляе — дзяўчаты спявалі ў царкоўным хоры.

— Каб вашы святы былі такія, як у старых царкоўных кніжках! — пажадала мне і маёй сям’і Наталля.

Ад прыгажосці пажаданняў мне закружылася ў галаве. Не было шанцу аддзячыць падобнай фразай.

Пішу пра сустрэчу на вуліцы, бо яна павярнула мае думкі ў бок цудоўнай нармальнасці. „Да шчасця, — думала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF