Ніва № 3 (2592), 15 студзеня 2006 г.

Газавы ключ

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Падобна на тое, што 2006 год стане вызначальным у геапалітычных стасунках Расіі і Еўрасаюза, дзяржавамі Усходняй і Сярэдняй Еўропы з аднаго боку і заходнімі багатымі краінамі кантынента. Ключавым пытаннем дачыненняў становіцца гаспадарчая газавая праблема. Калісьці была папулярная такая расійская прымаўка з гульнёй слоў: „Жизнь бьёт ключом (па-расійску „ключ” — гэта крыніца) и всё по голове”. У першыя студзеньскія дні актуальнасць гэтага выслоўя для Украіны стала надзвычайнай.

Расія, уся гаспадарчая моц якой трымаецца выключна на агромністых прыродных радовішчах і карысных выкапнях, напрыканцы года распачала супраць Украіны сапраўдны эканамічны шантаж. Уся „братэрская любоў” з боку Масквы скончылася адразу пасля аранжавай рэвалюцыі. І гэтак з кожнай краінай, дзе ад улады адхіляецца крамлёўскі марыянетачны рэжым. Усе суседнія народы для Масквы кепскія, адны беларусы добрыя. Толькі наша краіна плаціць па 47 долараў за кубічны метр газу. Гэта самы танны газ і самы дарагі адначасна. Бо за такую „халяву” Беларусь плаціць значна даражэйшымі вартасцямі — стратай гаспадарчай бяспекі дзяржавы, стратай сваёй нацыянальнай годнасці, стратай беларускамоўнай школы, стратай сваёй культурніцкай прасторы і духовасці. На гэтую „танную” газавую трубу Беларусь падсаджана нібы наркаман на іголку. Многа дурману, але фізічнае і псіхічнае здароўе нішчыцца.

Добры для Масквы таксама Узбекістан, асабліва пасля таго як Крэмль дапамог тамтэйшаму дыктатару Карымаву забіць сотні людзей, якія выступілі з пратэстам, прычым нават не пад палітычнымі, а сацыяльнымі лозунгамі. Вось ужо сапраўды — скажы мне хто твой сябар і я скажу хто ты. Маючы „ў руках” Узбекістан, праз які вядуць газаводы з Туркменістана да Украіны, Масква заблакавала стварэнне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF