Ніва № 2 (2591), 8 студзеня 2006 г.

Турыстычныя Кляшчэлі

Аляксей МАРОЗ

Марк Мартыновіч, падляснічы Надлясніцтва Бельск-Падляшскі, радны Кляшчэлеўскай гміны выбраны ад Беларуска-народнага выбарчага камітэта, станоўча ацэньвае апошнія інвестыцыі ў яго гміне і родных Дашах. Будуючы вадасховішча каля Рэпчычаў, гмінныя ўлады паставілі на развіццё турызму. Каб інвестыцыя давала прыбытак у гмінны бюджэт і стварала новыя месцы працы, неабходна разбудаваць турыстычную інфраструктуру, на якую няма сродкаў у гмінным бюджэце. У апошніх гадах у Кляшчэлях праклалі каналізацыю і асфальтавалі дарогі, але гмінныя ўлады ў будучыні намерваюцца выступіць за еўрасаюзныя сродкі на інвестыцыі вакол Рэпчыцкага вадасховішча.

Многа людзей астаецца без працы

Марк Мартыновіч побач бацькоўскага панадворка збудаваў прыгожы дом і разам з сямейнікамі абрабляе некалькі гектараў зямлі. Гадуе ён некалькі кароў і свіней, сее жыта, авёс і садзіць бульбу, якія выкарыстоўвае на свае патрэбы. У Кляшчэлеўскай гміне пасля ліквідацыі пэгеэра, прыватнага дрэваапрацоўчага завода і астатніх меншых прадпрыемстваў, шмат людзей асталося без працы. У многіх сем’ях пастаянна працуе толькі адна асоба, а ў некаторых з пенсіяў бабуляў падтрымоўваецца адукацыя ўнукаў. Тыя, што маглі вярнуцца на бацькоўскія гаспадаркі, абрабляюць поле нягледзячы на мізэрны прыбытак ад сельскагаспадарчай прадукцыі. Продаж малака ад некалькіх кароў дае пастаянны даход, а ўкормленыя на сваіх прадуктах свінкі даюць магчымасць ашчадзіць грошы прызначаныя на харчы. Аднак мае разважанні не тычацца сям’і майго суразмоўцы. Марк Мартыновіч разам з жонкай, якая працуе ў гастраноміі, маюць пастаянны заробак і выхоўваюць двое дзяцей. У іх выпадку сельскагаспадарчая прадукцыя не вымушаная патрэбай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF