Ніва № 2 (2591), 8 студзеня 2006 г.

Святло Віфлеема

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Дзяржаўная ўлада ў Беларусі намерылася не даць сваім грамадзянам па-чалавечы сустрэць Новы год і Раство. Калядны „падарунак” у выглядзе прэзідэнцкіх выбараў, абрынуўся на галовы бедных людзей нібы цунамі. Здаецца, з абодвух бакоў пачалі хапацца за валяр’янку і валідол. Некаторыя людзі пасля абвяшчэння даты „выбараў” нават плакалі, настолькі стаміўшыся за дванаццаць гадоў ад цынічнай хлусні, падману, распальвання грамадзянскай і нацыянальнай варожасці. І сапраўды, за апошнія дванаццаць гадоў Беларусь яшчэ не ведала такой грамадзянскай канфрантацыі. Можа яна незаўважная адразу знешне, але яна паслядоўна нарастае. Распальваецца дзяржаўнай прапагандай і міжнацыянальная варажнеча (тое, чаго не было даўно) — паміж беларусамі і расіянамі, паміж палякамі і беларусамі, паміж беларускімі грамадзянамі і суседзямі.

Ці стане 2006 год — годам станоўчых для Беларусі пераменаў? Крот гісторыі, як казаў вялікі праваабаронца Андрэй Сахараў, капае незаўважна. Сахараву пашчасціла спраўдзіць сваю місію і дажыць да канання СССР — адной з самых страшных імперый у гісторыі чалавецтва. Зараз жа расійскае і беларускае кіраўніцтвы замест таго, каб будаваць нармальныя добрасуседскія дачыненні апантана прагнуць адрадзіць тую жахлівую турму народаў, прыхоўваючы гэтую мэту жаласлівымі словамі пра „великую страну, которую мы потеряли” і ўжо адкрыта ўхваляючы дзяржынскіх-сталіных.

У кожнага сваё разуменне жыццёвага шчасця. Адны гатовыя прыгнятаць, распальваць ксенафобію і нават забіваць іншых людзей, абы толькі ўтрымаць сваю ўладу. Утрымаць усялякім коштам, атручваючы душы іншых подлым падманам, крывадушнасцю, хцівасцю. Яны пазнавальныя па сваіх пладах. Але пазнавальныя толькі для тых, хто мае вочы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF