Ніва № 1 (2590), 1 студзеня 2006 г.

Таемнае мінулае Спічкоў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Спічкі падаюся з Парцава. Дарога перасякае чыгунку, што калісь спалучала Бельск з Гайнаўкай. Рэйкі ўжо прыкрыла пустазелле і сам чыгуначны насып астаецца нашчадкам такой жа памяткай руплівасці продкаў, як і яшчэ ранейшыя курганы. Заміж гудкоў паравозаў і грукату колаў аб рэйкі гудуць на ветры толькі правады нямых чыгуначных тэлефонаў.

Перад Спічкамі бачу старыя могілкі, на якіх тры помнікі з эпітафіямі з не надта адлеглага часу і некалькі старых-старых пахілых каменных стэлаў. І пытанне: што такое здарылася, што людзі тыя могілкі пакінулі...

У пачатку вёскі каменны крыж з пачатку мінулага стагоддзя; звыш стогадовы крыж сцеражэ спічкоўскую вуліцу і з другога канца. З вуліцы добра бачацца сляды людской актыўнасці на выпаўшым некалькі гадзін раней снезе; на палове панадворкаў іх не відаць ды і відавочныя кволыя...

Пасярэдзіне Спічкоў высіцца драўляны крыж з напісанай на металічным паяску датай: 1868 год. Калі прыглядаюся гэтаму незвычайнаму помніку даўнасці, з суседняга панадворка выходзіць да мяне мужчына сярэдняга ўзросту. Жыве ён у Бельску, а ў сваю вёску прыязджае даглядаць, бадай, вепрука. Інфармуе мяне, што калісь на вёску напала зараза і людзі той крыж выканалі за адну ноч: высеклі, абцясалі і паставілі. Крыж сасновы, перакладзіна накрыта бляхай, аснова стаіць на металічных стрыжнях, упушчаных у зямлю.

У адказ на пытанне пра могілкі мой субяседнік паціскае адно плячамі. Пытаю пра солтыса.

— Пад тым тапалём, што на канцы вёскі, трэба (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF