Ніва № 1 (2590), 1 студзеня 2006 г.

Вось такія былі пачаткі „Нівы”

Размова з Георгіем ВАЛКАВЫЦКІМ.

— 1 лютага 1956 г. атрымалі Вы назначэнне на пасаду галоўнага рэдактара. Нефармальна гэту функцыю выконвалі Вы ад 1 студзеня. Сакратаром назначылі Міхася Баравіка (дырэктар Беластоцкай радыёстанцыі і адзін з заснавальнікаў „Беластоцкай газеты”), родам з Арэшкава. Пасля анонсу ў ”Газеце” аб выпуску часопіса на беларускай мове рэдакцыю засыпалі лісты. Чаго чакалі беларусы і не толькі яны ў сувязі з „Нівай”?

— Пісаў А. Харкевіч: „Хай тыднёвік не кладзе ў галаву чытача формул і дэфініцый, хай не стараецца быць прарокам. Няхай артыкулы будуць арыгінальныя, жывыя, каб уздзейнічалі не толькі на думкі, але і на ўяўленні, і пачуцці. Няхай часопіс не толькі вучыць, заахвочвае і кіруе, але таксама спрыяе адчуванню прыгажосці жыцця, хай будзе мілым, жаданым адпачынкам пасля працы... Хай будзе даступным маладым паэтам, драматургам, пісьменнікам і г.д.”. Будзем у будучым раіцца з чытачамі, але і іх першаму слову прыслухоўваўся я найпільней...

— З датай 11 лютага 1956 г. мелі Вы першы падыход, ужо не на макеце, другі пробны нумар выдрукавалі з датай 19 лютага, а праз тыдзень выйшаў спецыяльны, з’ездаўскі нумар. 26 лютага атрымалі яго дэлегаты ўстаноўчага з’езда Беларускага грамадска-культурнага таварыства.

— З’езд праходзіў у будынку Ваяводскага праўлення Таварыства польска-савецкай дружбы. Я, яшчэ, так сказаць, ананімны рэкдатар, углядаўся ў глядзельную залу і намагаўся па мінах, жэстах, спосабе гартання высветліць адносіны дэлегатаў да газеты.

— Вы на гэтым з’ездзе выступалі з дакладам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF