Ніва № 1 (2590), 1 студзеня 2006 г.

Турботы аб мове

Раіна СТЭФАНЧУК

У час апошняга, XV З’езда Беларускага грамадска-культурнага таварыства, ягоны старшыня Ян Сычэўскі заявіў, што будуць пачаты хадайніцтвы за здабыццё грошай, м.інш. на стварэнне штатаў у аддзеле арганізацыі ў Гданьску. Наракаў ён на цяжкасці ў пабудове помніка-каплічкі памардаваным праваслаўным, які меў бы быць узведзены ў Беластоку, канчаткова непадалёк Свята-Духаўскай царквы. Пахваліўся 16 мерапрыемствамі, арганізаванымі БГКТ, а дафінансаванымі Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі. Адзначыў, што ў мінулым тэрміне паўнамоцтваў Галоўнага праўлення (2002-2005) падрыхтаваны былі амаль 300 мерапрыемстваў, у якіх удзельнічала больш за 260 тысяч асоб. Саміх толькі фэстаў (г.зв. лакальных свят беларускай культуры) было больш за 80.

Старшыня Сычэўскі мае старацца, каб у найбліжэйшым годзе МУСіА ўзяло пад апеку 17 імпрэз. Агулам міністэрства прызначыла на падтрымку мерапрыемстваў БГКТ у мінулым годзе 465 тыс. зл. (у папярэдніх гадах адпаведна: 460, 441, 431 тыс.), з чаго найбольш прызначалася на Фестываль „Беларуская песня” — за апошнія два гады па 160 тыс. зл., раней 156 тыс. зл. На самадзейнасць за апошнія два гады Таварыства распараджалася сумамі ад 90 да 110 тыс. зл.

— Ад пачатку свайго існавання БГКТ вялікую ўвагу адводзіла пашырэнню, асабліва сярод дзяцей і моладзі, навучання беларускай мовы, арганізацыі школьніцтва ў беларускім асяроддзі, — адзначыў старшыня ў справаздачы Галоўнага праўлення за час мінулага тэрміну паўнамоцтваў ГП.

Навучаннем беларускай мовы займаецца ў школах Беласточчыны 44 настаўнікі, сярод якіх 36 з’яўляецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF