Ніва № 1 (2590), 1 студзеня 2006 г.

У 44-м спалілі Ласінку

Аляксей МАРОЗ

Ласінка ў час апошняй вайны была моцна знішчана. Ад пажару ацалелі толькі некалькі дамоў. Пагарэльцам прыйшлося хутка адбудоўвацца. Бяднейшыя сяляне спачатку вымушаны былі жыць у зямлянках або ў крыху ацепленых пунях. Многія пагарэльцы рашыліся распачынаць новае жыццё ў Савецкім Саюзе. Паколькі ў Ласінцы ліквідацыя цераспалосіцы адбылася ў апошніх месяцах перад вайной, некаторыя сем’і сталі будаваць дамы і гаспадарчыя будынкі на сваіх палях, распаложаных далей ад вёскі.

Былі разгублены

Ліквідацыя цераспалосіцы ў Ласінцы адбылася ў 1939 годзе, але настала вайна і польскія ўлады не паспелі раздаць усім гаспадарам новаадмераных участкаў. Гаспадары былі разгублены і не ведалі якой зямлі трымацца.

— У пачатку вайны адны гаспадары пачалі абрабляць новапрыдзеленую зямлю, а другія вярнуліся араць свае доўгія палоскі. Пры саветах усе гаспадары сеялі збожжа на доўгіх палосках і толькі немцы загадалі гаспадарыць на новаразмеркаваных у час камасацыі палях, — кажа Якуб Філіповіч.

Сумнае вызваленне

Першы этап вайны прайшоў у Ласінцы без бурлівых падзей, але вызваленне вёскі з-пад нямецкай акупацыі скончылася для яе жыхароў трагічна.

— Тры дні ішлі змаганні за вызваленне Ласінкі, рэзультатам якіх было амаль стопрацэнтнае спаленне вёскі. У час ваенных дзеянняў загінула трох аднасяльчан, якія не ўцяклі ў лес, — успамінае спадар Якуб. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF