Ніва № 1 (2590), 1 студзеня 2006 г.

Чарговы падарунак

Віктар САЗОНАЎ

Калісьці спікер беларускага парламента Мікалай Дземянцей, вярнуўшыся з Масквы, сказаў, што ён прывёз адтуль незалежнасць. З тае пары, як кажуць, шмат вады збегла. Але, па-ранейшаму, першая асоба краіны (хоць гэта ўжо не той „славуты” Дземянцей) усё ездзіць па нешта ў Расію і прывозіць адтуль усё новыя падарункі. Вось і зараз, пасля сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з Пуціным, там, у Расіі, на чарнаморскім курорце Сочы, перад Новым годам і Калядамі беларускі народ атрымаў чарговы „падарунак” — прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 19 сакавіка 2006 года, на чатыры месяцы раней, чым скончацца цяперашнія паўнамоцтвы Аляксандра Рыгоравіча.

Дадзенае рашэнне, якое грымнула як пярун з яснага неба, выклікала шмат спрэчак і меркаванняў. Нідзе не было нават чутна, што Палата прадстаўнікоў збіраецца абмяркоўваць гэтае пытанне, не тое што прымаць рашэнне. А для апазіцыі, якой заставаліся лічаныя дні для фармавання ініцыятыўных груп, гэта быў удар ніжэй пояса. Праўда, апошнія вельмі хутка дайшлі да галавы і ўзяліся за працу з падвоенымі тэмпамі. Дзякуючы дзеянням сённяшняй улады, апазіцыя навучылася імгненна рэагаваць на кожны яе крок. І няма сумненняў, што аб’яднаная кааліцыя „Дзесятка плюс” падасць больш чым дастатковую для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы колькасць людзей, якія без сумненняў збяруць патрэбную колькасць подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча.

Няма сумненняў і ў тым, што сваю ініцыятыўную групу зможа падаць на рэгістрацыю і новенькі чалавек у беларускай палітыцы Аляксандр Казулін, які прыйшоў у тую палітыку, каб адразу „стаць прэзідэнтам” і, не маючы ні вопыту палітычнай барацьбы, ні трывалай ідэалагічнай базы, пачаў сваю палітычную кар’еру (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF