Ніва № 52 (2589), 25 снежня 2005 г.

Васіль Дзун служыў беларускасці

Віктар БУРА

Васіль Дзун нарадзіўся 19 красавіка 1897 года ў Шымках Міхалоўскай гміны ў сялянскай сям’і. Паўсіратою быў з самага пачатку, таму што бацька Сільвестар памёр яшчэ да яго нараджэння. Васіля разам з двума старэйшымі братамі і сястрой выхоўвала маці Ксення. Тадышнія ўмовы жыцця былі вельмі цяжкія. Аднак уся сям’я старалася, каб наймалодшаму Васілю, які праяўляў схільнасць да навукі, забяспечыць адпаведную на гэты час адукацыю. Пасля паспяховага заканчэння ім 5-класнай вясковай школы мясцовыя святары і кіраўнік школы заахвочвалі маці паслаць Васіля ў семінарыю ў суседнюю Ялоўку і паабяцалі прытым матэрыяльную дапамогу. Прапанова была прываблівая тым больш, што з Шымкаў да Ялоўкі ўсяго 5 кіламетраў дарогі. Аднак, калі хлопец стаў вучыцца, аб абяцанай матэрыяльнай падтрымцы ўсе забыліся, а школа патрабавала заплаты. Перад сям’ёю вырасла сур’ёзная праблема. У выніку хатнай нарады сярэдні брат Васіля дамовіўся з дырэктарам семінарыі, што той будзе дарма старажаваць у школе, за што Васілю будзе можна вучыцца без аплаты.

Пасля выбуху першай сусветнай вайны сям’я Дзуноў, разам з астатнімі аднавяскоўцамі, падалася ў бежанства. Па дарозе памерла сястра. У Барнауле абодва браты ўладкаваліся на работу. Васіль працягваў навуку ў сярэдняй механічнай школе, а пасля паступіў на працу ў чыгуначную рамонтную майстэрню спачатку ў якасці практыканта, а затым — памочніка слесара. У Барнауле ў 1920 годзе стаў ён членам камсамола і паступіў у політэхнічны інстытут у Томску. Да вяртання на радзіму Васілю ўдалося закончыць толькі два курсы інстытута.

На бацькаўшчыну, у Польшчу, сям’я Дзуноў вярнулася ў 1922 годзе. Жыхары Шымкаў размаўлялі на беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF