Ніва № 52 (2589), 25 снежня 2005 г.

Арарат беларускіх гісторыкаў

Алег ГАРДЗІЕНКА

У мурах Беластоцкага універсітэта дыхаецца вальней, чым у Беларусі. Пра гэта падумалася, калі мераў крокамі калідор ля Кафедры беларускай культуры, чакаючы Алега Латышонка. А можа дыхаецца вольна таму, што ты там не працуеш.

Свабода выбару

Па той бок мяжы — няма спісу забароненых навуковых тэмаў. Ці не найбольшая ў гэтым цяжкасць — на пэўную тэму можна не здабыць стыпендыі. Але ў Беластоку табе не скажуць, што даследаванне жыцця жанчын у ХІХ ст. — гэта ненавукова, а вывучэнне нацыянальнага руху падчас другой нямецкай акупацыі — гэта ўсхваленне фашысцкіх памагатых.

Хочаш — даследуй нацыянальны рух на Беласточчыне падчас ІІ сусветнай, хочаш — польскую партызанку ці палітыку польскага ўрада ў дачыненні да нацыянальных меншасцей і сацыяльны ўціск. І цябе не будуць вінаваціць у ачарненні ідэалаў польскай дзяржавы. Навука не павінна быць служкай ідэалогіі.

Я расказваю старшыні Беларускага гістарычнага таварыства (БГТ) у Беластоку д-ру Алегу Латышонку пра апошнія звесткі з гістарычнага жыцця ў Мінску. Ён раз-пораз абхоплівае галаву далонямі і жахаецца: „Божа мой, які маразм”. Так, мінула амаль пятнаццаць гадоў, як ляснула жалезная заслона, на дварэ 2005 год, а мы страшна далёка ад цывілізаванага свету нават у гістарычнай навуцы, у адрозненне ад нашых суседзяў.

Падрэзаныя крылы

Натуральна, беларускія гісторыкі ў Беластоку таксама сутыкаюцца з цяжкасцямі. Ёсць праблемы падобныя на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF