Ніва № 52 (2589), 25 снежня 2005 г.

Чаму „Каліна” не цвіце?

Аляксей МАРОЗ

Вёска Дашы многім асацыюецца з жаночым вакальным калектывам „Каліна”, які з сямідзесятых гадоў пастаянна расслаўляў на фестывалях беларускай песні Кляшчэлеўскую зямлю і яе фальклор. Жанчыны з Дашоў часта прымалі ўдзел у беларускіх фэстах і іншых музычных мерапрыемствах. Калі ў мінулым годзе калектыў спыніў сваю дзейнасць, атрымаў многа лістоў заахвочваючых далей выступаць перад публікай. Зараз кіраўнік калектыву Зоя Кердалевіч намаўляе сваіх сябровак выступіць на аглядзе калядных песень і прыняць удзел у фестывалі беларускай песні.

Былі гаспадарнымі

Покі даехаў я да жанчын з „Каліны”, паглядзеў на прыгожую вёску, якую сённяшнія пенсіянеры ў сямідзесятых і васьмідзесятых гадах пераўтварылі з драўлянай у мураваную. Зараз драўляныя дамы, збудаваныя ў міжваенны і пасляваенны перыяд, складаюць меншасць.

— Калі паявілася магчымасць без абмежаванняў купляць цэглу, нашы жыхары пачалі масава будаваць мураваныя дамы. Нават здаралася, што гаспадары прадавалі даволі новыя драўляныя хаты, а на іх месцы ставілі мураванкі, — заяўляе мой першы суразмоўца Марк Мартыновіч, якога сустракаю на панадворку за працай каля сваёй новай хаты. Інфармуе ён пра сёлетнюю інвестыцыю, якой вельмі рады жыхары вёскі.

Хаця Дашы распаложаны побач важнай дарогі з Гайнаўкі ў Сямятычы, яе жыхарам у сацыялістычны перыяд не ўдалося пераканаць мясцовыя ўлады да мадэрнізацыі вясковай вуліцы. Толькі ў палове дзевяностых гадоў удалося асфальтаваць у вёсцы частку дарогі. Да завяршэння інвестыцыі, якая рэалізавалася ў некалькіх этапах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF