Ніва № 52 (2589), 25 снежня 2005 г.

Беларусь — краіна унікальная

Віктар САЗОНАЎ

Вось ужо зноў на адмыслова падрыхтаваных пляцоўках пачалі прадаваць навагоднія ёлкі. Новы год і Каляды. Прыемныя ўспаміны з дзяцінства — надыходзіць Новы год, Дзед Мароз прынясе падарункі, дарослыя будуць уздымаць бакалы і казаць тост, які гаворыцца толькі раз на год: „Хай усё благое застанецца ў мінулым годзе, а Новы год няхай стане лепшым за папярэдні і прынясе здзяйсненне надзеяў і мараў”. І сённяшняе ўспрыманне — заканчваецца яшчэ адзін год, процьма недаробленых спраў, неспраўджаных надзеяў, няздзейсненых мараў і мноства перадсвяточных клопатаў.

Беларусь — краіна унікальная. Тут нават Новы год святкуюць па-ранейшаму два разы. Новы год, і Стары Новы год. І ўвогуле ў нас усё падвойнае. Два дзяржаўныя Велікодныя святы, дзве дзяржаўныя мовы, два Новыя гады і нават афіцыйна чырвонымі фарбамі ў календары пазначаныя два Божыя Нараджэнні аднаго і таго Бога. Толькі прэзідэнт адзін. Ужо даўно. Два тэрміны па пяць гадоў кожны. Разам атрымліваецца дванаццаць гадоў. На трэці тэрмін таксама збіраецца выстаўляць сваю кандыдатуру. Калі выйграе, то колькі гэта будзе разам тры разы па пяць гадоў? Асабіста я падлічыць не бяруся.

А мара адна: кожны беларус марыць пра Краіну, якой хоча ганарыцца, дзе ўтульна, заможна і без страху жывецца, дзе дзяржаўная ўлада стварае спрыяльныя ўмовы зарабляць грошы для тых, хто ўмее зарабляць і дапамагае тым, хто зарабляць не ў змозе. Каб у дзяцей было шчаслівае дзяцінства, у старых забяспечаная старасць, у дарослых годнае жыццё. Звычайная сціплая чалавечая мара.

Але гады толькі памнажаюць тое, што было раней. Яны яшчэ больш уцягваюць у зробленыя памылкі, аддаляюць ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF