Ніва № 52 (2589), 25 снежня 2005 г.

Беларускі камітэт

Размова з Міхасём АНДРАСЮКОМ, старшынёй Беларускага форуму самакіравання ў Рэчы Паспалітай, павятовым радным і адным з лідэраў Беларуска-народнага выбарчага камітэта, які тры гады таму ўвёў у павятовую, гарадскую і вясковыя гмінныя рады на Гайнаўшчыне каля 40 сваіх кандыдатаў.

— У наступным годзе радныя, што ішлі да выбараў з Беларуска-народнага выбарчага камітэта закончаць разам з іншымі сваю працу. Ці за апошні тэрмін удалося многа зрабіць для паляпшэння жыцця жыхароў Гайнаўшчыны?

— Ацэнку паставяць на чарговых выбарах жыхары Гайнаўскага павета. На маю думку, Гайнаўка за апошнія тры гады памянялася ў добрым напрамку. Перш за ўсё відаць гэта ў эстэтыцы горада. Пакладзена вельмі многа асфальтавага палатна, рамантаваліся старыя будынкі. Канчаткова вырашылася справа водаправодаў і зараз усе дамы падключаны да водаправоднай сеткі. Засталося мала месцаў, дзе няма магчымасці падключэння да гарадской каналізацыі. Там, дзе ўсё ў руках самакіравання і праяўляюць актыўнасць жыхары, ёсць поспех. Праблемы застаюцца ў тых дзялянках, на якія самы значны ўплыў мае агульнаэканамічнае становішча ў дзяржаве. Напрыклад, беспрацоўе. Ліквідаваць яго можна заканадаўчымі эканамічнымі інструментамі, якія, перш за ўсё, у руках урада і Сейма. Самакіраванне можа праводзіць тут невялікую касметычную дзейнасць.

— Аднак самаўрады могуць заахвочваць інвеставаць на сваёй тэрыторыі.

— Гайнаўка і Гайнаўшчына знаходзяцца ва ўмовах жорсткага экалагічнага рэжыму і таму цяжка заахвоціць інвестара будаваць тут фабрыку. Аднак ёсць у нас магчымасці, якімі мы не пакарысталіся. Будучыня Гайнаўкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF