Ніва № 51 (2588), 18 снежня 2005 г.

Усё бліжэй беспрацоўных

Міхал МІНЦЭВІЧ

У Бельскім павеце 54% насельніцтва складаюць працаздольныя людзі, а 21% — пенсіянеры. У павеце 9-працэнтнае беспрацоўе — звыш трох тысяч зарэгістраваных у Павятовай управе працы (ПУП) беспрацоўных; гэты лік буйнее ў перыяд ад восені да вясны.

Дамашнія бюджэты беспрацоўных вельмі сціплыя і такім людзям з глыбінкі аплачванне даездаў у ПУП дзеля штомесячнай рэгістрацыі тыя бюджэты значна абцяжарвае. Таму ад нейкага часу беспрацоўныя з гміны Рудка, дзякуючы хадайніцтву свайго войта, такія справы афармляюць у сваёй гміннай управе. У верасні з такім жа хадайніцтвам звярнуўся ў бельскае староства і бурмістр Браньска. Было б непаразуменнем, калі б дзеля „падпісання спіска” ў ПУП беспрацоўныя з іншых гмін мусілі пазычаць грошы на аўтобусны білет. Пасля пятнаццаці гадоў знікомай дапамогі беспрацоўным і наяўнасці некаторых абсурдаў — прыходзіць новае.

З 1 лістапада г.г. памяняліся законы датычныя працаўладкавання. У выніку беспрацоўны без права на дапамогу не будзе абавязаны штомесяц прадстаўляць пісьмовых заявак і штомесяц наведваць управу працы. У сувязі з гэтым ПУП прапануе, каб беспрацоўныя без права на дапамогу з-па-за Бельска-Падляшскага з’яўляліся ва ўправу прынамсі раз у квартал.

Як сказаў бельскі староста Славамір Снарскі, улічваючы тое, што доўгатэрміновае беспрацоўе больш пагражае жыхарам вёсак, якім больш складаны доступ да патрэбнай інфармацыі яшчэ больш абмяжоўвае магчымасці азнаямлення з прапановамі працы і іншымі формамі актывізацыі, гмінам прапануецца наладжванне шчыльнага супрацоўніцтва з ПУП у Бельску-Падляшскім каб беспрацоўныя маглі поўнасцю пакарыстацца прапановамі ўправы. Павятовая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF