Ніва № 51 (2588), 18 снежня 2005 г.

Фальклор на Беласточчыне жыве

Нядаўна ў Мінску пабачыў свет першы том энцыклапедыі „Беларускі фальклор” — першае ў гісторыі нацыянальнай культуры галіновае навукова-даведачнае выданне, якое асвятляе пытанні духоўнай культуры беларусаў. Выданне адлюстроўвае багацце мастацкай творчасці беларускага народа, разнастайнасць яе відаў і жанраў, створаных паэтычным словам вобразаў.

Энцыклапедыя будзе складацца з 2 тамоў, у якіх змешчана каля 3 тысяч артыкулаў, прысвечаных абрадам, звычаям, традыцыям і вераванням беларусаў, іх вусна-паэтычнай творчасці, народнаму мастацтву. Значная частка артыкулаў прысвечана фалькларыстычнай навуцы, яе гісторыі, асноўным тэндэнцыям развіцця, а таксама даследчыкам беларускага фальклору, яго збіральнікам і папулярызатарам.

Падзяліцца сваімі ўласнымі думкамі наконт выхаду энцыклапедыі „Беларускі фальклор” наш карэспандэнт папрасіў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, вядомага беларускага літаратуразнаўца, фалькларыста, бібліёграфа, энцыклапедыста і перакладчыка Янку Саламевіча.

— Спадар Янка, ці задаволены Вы асабіста, як фалькларыст і даследчык фальклору, выхадам першага тома „Беларускага фальклору”?

— Першы том энцыклапедыі „Беларускі фальклор” паказвае, што ў нас самая багатая ў Еўропе вусна-паэтычная творчасць (не будзем разбірацца чаму). Але, каб праславіць беларусаў на ўвесь свет, неабходна было б ад душы паказаць нашу вусна-паэтычную творчасць грунтоўна і ўсебакова, а не лапідарна і сцісла, як гэта зроблена ў цяперашнім выданні (а была ж сітуацыя, калі гэту энцыклапедыю хацелі прыкрыць альбо выдаць у адным томе). Слоўнік энцыклапедыі „Беларускі фальклор”, які я складваў на два тамы, аказаўся не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF