Ніва № 51 (2588), 18 снежня 2005 г.

Мяжа, візы, ператрусы...

Аляксей МАРОЗ

Хаця апошнім часам дзяржаўныя суадносіны паміж Польшчай і Беларуссю ахаладзіліся, то не спыняецца супрацоўніцтва паміж беларусамі Беласточчыны і грамадзянамі Беларусі, наладжанае няўрадавымі арганізацыямі. Актыўным на ніве самаўрадавай адукацыі грамадзян Беларусі з’яўляецца Беларускі форум самакіравання ў Рэчы Паспалітай. Пазнаёміў ён з досведам нашага самакіравання каля двухсот грамадзян Беларусі, удзельнікаў адукацыйных праектаў ладжаных на Гайнаўшчыне і Бельшчыне. Яго старшыня Міхась Андрасюк сумеў наладзіць супрацоўніцтва з павятовымі, гарадскімі і гміннымі вясковымі самаўрадамі, якіх кіраўнікі і працаўнікі актыўна ўключыліся ў адукацыйную дзейнасць.

Удзельнікі праекта „Самакіраванне зблізу. Беларусь і польскі досвед”, арганізатарам якога з’яўляецца таксама Беларускі форум самакіравання і Асветніцкае грамадскае аб’яднанне „Фонд імя Льва Сапегі” з Беларусі (галоўны партнёр праектаў форуму), з 6 па 10 снежня г.г. пабывалі ў Бельску-Падляшскім і Гайнаўцы. Знаёміліся яны з працай павятовых і гарадскіх самаўрадавых устаноў. Госці з Беларусі, сярод якіх былі дэпутаты мясцовага самакіравання, члены няўрадавых арганізацый і журналісты, цікавіліся жыццём беларусаў Беласточчыны, нашай грамадскай і палітычнай актыўнасцю. Праект фінансаваны са сродкаў Фонду Конрада Адэнаўэра быў працягам ранейшых семінараў і курсаў, ладжаных форумам самакіравання.

Спачатку госці з Беларусі спаткаліся з намеснікам старасты Бельскага павета Пётрам Божкам, які расказаў пра арганізацыйную структуру староства і павятовай рады, іх кампетэнцыі і задачы. Пра выбары ў мясцовае самакіраванне пасля 1989 года, у святле вопыту (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF