Ніва № 51 (2588), 18 снежня 2005 г.

Яшчэ прыгожая вёска

Аляксей МАРОЗ

Койлы ў час свайго росквіту, які выпаў на сацыялістычнае гаспадаранне, лічыліся адной з самых прыгожых вёсак Гайнаўшчыны. Зараз гэта таксама вёска дагледжаная, але можна ўжо заўважыць, што некаторыя дамы і панадворкі старэюцца разам з іх уласнікамі. Самым вялікім козырам вёскі, побач вялікіх дамоў, былі разнаколерна размаляваныя драўляныя платы і жалезныя агароджы. Многія з іх нядаўна адноўлены. Частка дамоў пустуе, а за парадкам на панадворках старэйшых людзей дбаюць дзеці з гарадоў. Жыхары Койлаў з настальгіяй успамінаюць тыя часы, калі за грошы ад продажу сельскагаспадарчых прадуктаў і танныя крэдыты можна было пабудаваць прыгожы дом, вялікія хлявы і гумно.

Красуюцца платы

У Койлах па абодвух баках вуліцы красуюцца разнаколерныя драўляныя платы. Нават перад старэнькімі хаткамі стаяць прыгожыя агароджы. Наведваю солтыса, які сваю хату аблажыў светлым сайдынгам. На панадворку — парадак, а побач новага мураванага плота — жалезная брама і фортачка, выкананыя на сучасны лад. Мікола Артэмюк з 1960 года з’яўляецца солтысам вёскі. Менавіта ён расказаў мне пра змены ў вёсцы.

— Людзі ў нас пачалі ставіць каляровыя агароджы ўжо ў сямідзесятых гадах. Гаспадары бралі прыклад са сваіх суседзяў і размалёўвалі платы паводле розных модаў. У шасцідзесятых і сямідзесятых гадах людзі бралі крэдыты і будаваліся. Добры прыбытак быў ад продажу збожжа, малака і свіней. Я ў пачатку шасцідзесятых гадоў збудаваў хату, а пасля хлявы і гумно, — кажа солтыс Мікола Артэмюк. — Займаючыся вясковымі справамі перажыў я ўсе ўлады. Раней мне, як солтысу, больш трэба было хадзіць па хатах з рознымі чыноўнікамі, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF