Ніва № 51 (2588), 18 снежня 2005 г.

Несалодкая доля Гаркавіч

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Шудзялаве ў прымаразкаваты позні ранак кволы рух адбываецца бадай толькі па шашы з Крынак у Саколку, што пралягла праз цэнтр вёскі. Свежы пясочак на месцы тратуара наводзіць меркаванне, што ў гмінным цэнтры можа адбывацца пракладка каналізацыі. Вуліца Банкавая, што выходзіць у напрамку Сукавіч, насцелена свежым асфальтам, які паварочвае ў іншую вулічку парафіяльнага цэнтра. Далей — жвіроўка.

Зараз за Шудзялавам абгароджаны сеткай участак аблагу, на якім паволі прарастаюць бярозкі і сасонкі. Заходжу туды праз адкінутую сетку і зараз адчуваю сябе быццам у тайзе. Бо заўважаю некалькі зеўраў, быццам мядзведжых горлаў, гатовых праглынуць разявацкага вандроўніка. Гэта непрыкрытыя гарлавіны — дыяметрам у паўметра — ямаў у тры метры глыбіні з бетонных кругоў двухметровага дыяметра. Калі б хто туды праваліўся, сам не вылез бы і ніхто не пачуў бы адтуль клікання за паратункам. Як пазней я даведаўся, у тыя ямы мелі сплываць нечыстоты ад пэгеэраўскага пасёлка. Пэгеэр праваліўся, а за ім можа правальвацца нават цэлы свет...

Сукавічы вітаюць выглядам паражэння ў змаганні з новымі выклікамі. У пачатку вёскі хлеў з праваленай сярэдзінай даху, якога краі прытрымліваюць толькі шчыты; выглядае ён як тапельнік з працягнутымі за выратавальнай падачай рукамі. Насупраць на плоце сушацца два дзесяцілітровыя бітоны для малака.

З расхадных дарог заўважаю мужчыну, які ладзіць плот; іду да яго, бо можа гэта адзіная ў вёсцы душа, што выйшла ў той прымаразак з хаты. Чалавек — на выгляд каля пяцідзесяці — да старых паясоў прыбівае старыя балясы. За плотам сельскагаспадарчыя машыны. Распытваю пра жыхароў вёскі. Асталіся амаль толькі старыя, удовы. Зямлю абрабляе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF