Ніва № 50 (2587), 11 снежня 2005 г.

Памятныя крыжы

Віктар БУРА

Нямала гадоў мінула з таго часу, калі некалькі вёсак Міхалоўскай і Нараўчанскай гмін былі затоплены на дне Семяноўскага вадасховішча. У іх ліку былі Рудня і Лука. За сваю шматвяковую гісторыю далі яны свету многа сумленных людзей, якія рупліва абраблялі свае палеткі і сенажаці, выхоўвалі сваіх дзетак на добрых людзей і такіх жа земляробаў.

Жыў тут працалюбівы і богабаязны люд, аб чым сведчаць прыгожая царква ў Юшкавым Грудзе, пабудаваная сто гадоў таму намаганнямі між іншым жыхароў вёскі Рудня, а таксама храм у Старым Ляўкове ці апошнім часам новазбудаваная царква ў Новай Луцэ.

У 1970-х гадах у кабінетах высокіх чыноўнікаў нарадзілася ідэя стварэння ў верхнім цячэнні ракі Нарвы штучнага вадаёма. Не зважаючы на пратэсты грамадскай думкі, да зносу былі прыгавораны некалькі вёсак, а разам з імі некалькі соцень сялянскіх гаспадарак. Людзі не мелі іншага выбару і вымушаны былі пакінуць свае родныя гнёзды. Вядома, што дрэва з падарванымі каранямі засыхае. Таксама чалавек, сілаю вырваны з месца свайго пастаяннага пражывання, адчувае сябе дыскамфортна. Колькі драматычных перажыванняў выпала на долю адселеных жыхароў Рудні, Боўтрыкаў, Гарбароў, Будаў, Лукі...

Маральнага ўрону не кампенсуюць ніякія матэрыяльныя сродкі. Нішто не зможа замяніць бацькоўскіх панадворкаў, садоў, агародаў і ўзлескаў. Немагчыма ўжо аднавіць непаўторны клімат прынарвянскіх вёсак так прыгожа ўвекавечаных у кінафільмах Тамары Саланевіч — выдатнай дачкі нашай зямлі.

Нагляднай памяткай па затопленых вёсках з’яўляюцца прыдарожныя крыжы. Ставіліся яны найчасцей на акраінах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF