Ніва № 50 (2587), 11 снежня 2005 г.

Тапаркі былі цвёрдай вёскай

Аляксей МАРОЗ

Жыхары Тапаркоў (Кляшчэлеўская гміна) не паверылі агітатарам, якія ў пяцідзесятых гадах намаўлялі ўступаць у калгас і не рашыліся на калектыўнае гаспадаранне. Можа і таму сацыялістычныя ўлады ажно да сямідзесятых гадоў не правялі ў вёсцы камасацыі. Гаспадарка на цераспалосіцы тармазіла прымяненне сучасных метадаў вырошчвання расліннасці і абмяжоўвала даход з сельскагаспадарчай прадукцыі. У суседніх Саках, дзе амаль палову жыхароў састаўлялі палякі, ужо ў міжваенны перыяд была ліквідавана цераспалосіца і многія гаспадары перабраліся з вёскі на хутары. У шасцідзесятых гадах з-за раздраблення палеткаў не было ў Тапарках магчымасці арганізаваць сельскагаспадарчай суполкі, а прызначаныя вёсцы трактары і машыны былі перададзены суполцы ў Саках.

Падпарадкаваліся немцам

Побач Тапаркоў было многа пралескаў, якімі можна было дабрацца ў Белавежскую пушчу. У час другой сусветнай вайны ў вёску прыходзілі партызаны, а пасля вайны заходзілі вайсковыя, якія змагаліся супраць народнай улады, і звычайныя бандыты. Ад ваеннага мінулага засталіся сумныя ўспаміны, якія старэйшыя жыхары перадаюць сваім дзецям.

— Калі ў Тапаркі прыбылі немцы, маладыя дзяўчаты пачалі хавацца за вёскай. Бачылі іх нямецкія жаўнеры, якія акружылі сяло ў пошуках рускіх салдат, але не чапалі. Быў перыяд, што па 8-10 асоб бралі з Тапаркоў на працу ў Германію, а некаторыя працавалі для немцаў на месцы, — успамінае Анна Баран.

Паводле ўказу немцаў у жыхароў Тапаркоў забралі жорны, каб без дазволу не малолі збожжа. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF