Ніва № 50 (2587), 11 снежня 2005 г.

Час праўды

Яўген ВАПА

Няма жартаў з усеўладарным прэзідэнтам Беларусі. Згодна найлепшым традыцыям дыктатуры працоўнага пралетарыяту, у якой кожны павінен баяцца кожнага, жыхарам Беларусі прапануецца ўдзел у гістарычным, жахлівым эксперыменце пад загалоўкам „Зямля пад чорнымі вусамі”. Час эксперыменту вызначаецца пажыццёвым тэрмінам кіраўніка дзяржавы і, мабыць, яго сямейных спадкаемцаў. Гэта не абсурдныя жарты, але рэальнасць, якая набірае кшталту ў выглядзе штодзённага жыцця палітычна-сацыяльна падняволеных у краіне, якую з ласкавасцю называюць „Белай Руссю”. І ніяк не магу зразумець аднаго: калі Аляксандр Рыгоравіч спрыватызаваў толькі для сябе назву Беларусь, дык чаму як вораг злоўжывання алкаголем праз „сваіх” беларусаў, дазваляе на продаж гарэлачкі пад такой жа назвай? Мабыць, прыбытак ад продажу гэтай гарэлкі пойдзе на ўзмацненне адзінаслушнага, грамадскага руху ў ягоную падтрымку „Белая Русь”, які будзе заўсёды расхвальваць вечнае прэзідэнцтва. І за грошы тых, што п’юць (гэта не мае выбаршчыкі — заявіў агульнашанаваны), будзе будаваць сваё апірышча.

Для новай „бела рускай” абсурднасці і яе пражывання, мусіць знікнуць нашае — проста беларускае. Наступіў час праўды.

Пад зачыстку адміністрацыі патрапілі зараз апошнія недабіткі беларускага прэсавага рынку, якіх кволы тыраж мог бы тэарэтычна быць хаця б нейкім апраўданнем для ўладаў наконт свабоды СМІ перад міжнароднай супольнасцю. Вось калі зараз з падпісных каталогаў знікла „Наша Ніва”, якая ў 2006 годзе павінна адзначаць юбілей стагоддзя, то можна спадзявацца, што і з падручнікаў беларускай літаратуры і гісторыі знікне яшчэ адзін з падмуркаў фарміравання сучаснага беларускага народа. Такі падарунак — здзек над народам. Замест нацыянальных падмуркаў трэба (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF