Ніва № 49 (2586), 4 снежня 2005 г.

Людзі ўцякаюць, вёска адмірае

Аляксей МАРОЗ

У Койлах (Чыжоўская гміна) пасля ліквідацыі цераспалосіцы ў 1937 годзе даход з сельскагаспадарчай прадукцыі пабольшаў. Аднак мала сялян рашылася перасяліцца на хутары і таму некаторыя гаспадары мусілі нават па некалькі кіламетраў даязджаць да сваіх зямельных участкаў. Лепшае поле побач вёскі забралі ў гаспадароў, якія ў пачатку пяцідзесятых гадоў не хацелі ўступаць у калгас. Далі ім горшую зямлю аддаленую ад двароў. Хаця мала людзей падтрымала калектывізацыю, калгаснікі распачалі будову вялікай мураванай аборы, якая стаіць побач вёскі па сённяшні дзень.

У час ліквідацыі цераспалосіцы каля 30 гаспадароў з Койлаў выбралася з вёскі і пасялілася на сваіх палях. Зараз хутароў вакол Койлаў мала. Дзеці і ўнукі хутаран выехалі на пастаяннае жыхарства ў гарады.

— Пасля ліквідацыі цераспалосіцы намнога лягчэй стала гаспадарыць. Атрымалі мы вялікія ўчасткі поля, але трэба было давесці да парадку аблагі на некаторых палосках. Для людзей, якія хацелі атрымаць лепшае поле, давалі меншую кампенсацыю за зямлю раскіданую ў палосках. Калі гаспадары імкнуліся ўзбуйніць гаспадарку, тады згаджаліся атрымаць зямлю горшай якасці. Часта бывала, што на хутары выязджалі гаспадары з панадворкаў, дзе жыло па некалькі братоў, — кажа Мікола Артэмюк.

Жыхары Койлаў атрымалі лугі далёка ад сядзіб, аж за Рыбакамі. Месца гэтае называлася Граматнае. Часта на траве збіралася вада і толькі ў васьмідзесятых гадах атрымалі яны ўзамен поле побач сядзіб.

— Хаця мы засталіся жыць у Койлах, то поле атрымалі кіламетраў два ад вёскі. Тую зямлю, якая першапачаткова была прызначана нам, атрымаў іншы гаспадар. Пазней мама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF