Ніва № 49 (2586), 4 снежня 2005 г.

Спадчына і інвестыцыі

Аляксей МАРОЗ

У Чыжоўскай гміне ладзіцца многа беларускіх мерапрыемстваў. Калектывы „Чыжавяне”, „Незабудкі” і „Збучанкі” — амбасадары гміны на беларускіх мерапрыемствах павятовага і ваяводскага ўзроўняў. Гурт „Чыжавяне”, як прадстаўнік беларусаў у Польшчы, выступаў у час дзяржаўных дажынак. Войт Чыжоўскай гміны Юрый Васілюк разлічвае на вяртанне да сваёй гісторыі, культуры і традыцый. Не забывае ён пра гаспадарчыя справы і паспяхова, разам з працаўнікамі, хадайнічае за еўрасаюзныя сродкі на гмінныя інвестыцыі. Зараз у Чыжах будуецца ачышчальня сцёкаў і адрэзак каналізацыі.

З фальклорам і гісторыяй

20 лістапада жыхары Чыжоўскай гміны і госці сабраліся ў вялікай вясковай святліцы ў Чыжах, каб паслухаць беларускіх песень. ХІІІ Асеннія сустрэчы з фальклорам адкрыў войт Юрый Васілюк. Перад публікай з фальклорнымі песнямі выступілі калектывы з Чыжоў, Курашава і Збуча. Апрацаваныя песні спявалі вучні мясцовага школьнага калектыву „Праменьчыкі”, гарцэрскага калектыву „Лясная гавэнда”, а моладзь з „Перапёлкі”, што дзейнічае пры Гайнаўскім доме культуры, танцавала. Калектыў „Малінкі” з Маліннік займальна паказаў абрад „Пакудзелле”. Перад фальклорным спатканнем працаўнікі Касы сельскагаспадарчага сацыяльнага страхавання з Гайнаўкі сустрэліся з сялянамі і падвялі вынікі конкурсу „Самастойная праграма ў карысць паляпшэння бяспечнасці працы ў гаспадарках”, які праводзіўся на тэрыторыі Чыжоўскай гміны. Пераможцам стаў Аляксей Янчук з Курашава, які ў найбольшай ступені ўдасканаліў бяспечнасць працы ў сваёй гаспадарцы і трымае ў ёй парадак.

У Чыжоўскай гміне пастаянна ладзяцца беларускія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF