Ніва № 49 (2586), 4 снежня 2005 г.

„Бязмежжу” дзесяць гадоў

Ганна КАНДРАЦЮК

Як не парадаксальна, збліжыла нас мяжа, кажа Барыс Пятровіч Сачанка, празаік і віцэ-старшыня рэпрэсаванага Саюза беларускіх пісьменнікаў, ад трох гадоў удзельнік літаратурна-мастацкіх семінараў, арганізаваных Беларускім саюзам у Рэчы Паспалітай.

Сёлетняе, ужо дзесятае, „Бязмежжа” пачалося менавіта з экскурсіі ў Апаку што ля Чаромхі, вёску, якую пасярэдзіне перасякла савецка-польская мяжа. На старым месцы захаваўся адно „польскі” бок Апакі, ужо абязлюдзелай і састарэлай. Савецкая частка перакінутая за пяць кіламетраў ад кардона (яе нельга пабачыць з-за лесу, тут Белавежская пушча). Паўз граніцу пазначанай жалезным плотам, па тутэйшым баку, пракладзены веласіпедны шлях для турыстаў. Знакі еўрачасу не натхняюць тут аптымізмам. У канцы Апакі ўказальнік паказвае кірунак на „Wysypisko smieci”. На момант спынімся ў старой школе. Вокны, праз якія віднее лес, забітыя жалезнай кратай.

Далей завітаем у недалёкую Бобінку, слаўную з-за падзеі 1961 года, калі стыхійна зламаўся на чатыры дні жалезны кардон і сустрэліся раскінутыя на два бакі сем’і. Падзеі невядомыя свету захаваліся ва ўспамінах старажылаў. Яны натхнілі Міхася Андрасюка, празаіка родам з недалёкай Войнаўкі. У апавяданні „Сталін” рассакрэчаны падзел згаданай Апакі. Аказваецца, частка вяскоўцаў апынулася на польскім баку дзякуючы самагонцы, салу і пукатай бочцы мёду, на якія палакоміліся савецкія заваёўшчыкі. Кніжка Міхася Андрасюка выйдзе ў 2006 годзе.

* * *

Далейшая частка двухдзённага літаратурна-мастацкага семінара праходзіла ў Гайнаўцы 26 і 27 лістапада (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF