Ніва № 49 (2586), 4 снежня 2005 г.

Сітуацыя ў Бельскім павеце

Міхал МІНЦЭВІЧ

Пасля вайны Бельскі павет праходзіў частыя рэарганізацыі. 22 сакавіка 1952 года з яго быў выдзелены Сямятыцкі павет, а 22 жніўня 1953 года — Гайнаўскі. У 1967 годзе ў яго складзе былі два гарады і 22 грамады. У выніку адміністрацыйнай рэформы 1 чэрвеня 1975 года паветы былі ліквідаваны. Гэтае становішча доўжылася да 1 студзеня 1999 года, да новага адміністрацыйнага падзелу Польшчы на ваяводствы, паветы і гміны. Цяпер у Бельскім павеце дзве гарадскія гміны — Бельск-Падляшскі і Браньск — і шэсць гмін вясковых: Арлянская, Бельская, Боцькаўская, Браньская, Вышкаўская і Рудчанская, якія ахопліваюць 264 вёскі.

У Бельскім павеце ў палове мінулага года пражывала 60 917 асоб, з гэтага ліку палова ў гарадах: каля 27 тысяч у Бельску і 3,8 тысяч у Браньску. Шчыльнасць насельніцтва — 44 асобы на квадратны кіламетр — найбольшая ў параўнанні з суседнімі паветамі. Бельскі павет займае плошчу 1 382 кв. кіламетраў, з чаго амаль сто тысяч гектараў займаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі. З апрацоўкі зямлі ўтрымоўваецца каля 13 тысяч асоб (гэта амаль 36% з амаль 38 тысяч асоб, што жывуць з выконваемай працы). У павеце амаль дваццаць тысяч пенсіянераў.

Працэс эканамічнай трансфармацыі значна пагоршыў сітуацыю на рынку працы ў павеце. У канцы 2003 года ў Павятовай управе працы было зарэгістраваных каля трох тысяч беспрацоўных — гэта 9% ад ліку ўсіх працаздольных. Апрача таго маем дачыненне са скрытым беспрацоўем, асабліва на вёсках, дзе людзям без працы не хочацца рэгістравацца, каб не расходаваць грошай на білеты ў бельскую ўправу працы дзеля фіксацыі сваёй прысутнасці, калі працы такім людзям і так няма. Сітуацыя жанчын на рынку працы больш складаная, бо яны хутчэй трацяць працу і маюць большыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF