Ніва № 48 (2585), 27 лістапада 2005 г.

Ад Буга высялялі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З аўтобуснага прыпынку ў Малой Турне іду па шашы ў бок моста на Бугу; мост гэты звязвае паўночную з паўднёвай часткі Усходняй сцяны. Насып шашы высокі, стромы, дрыжыць пад цяжарам аўтамабіляў, у балоцістым нізе расце альшына. На абочыне рухлівай дарогі адчуваю сябе быццам на вайне, дзе па зношаным асфальце з гулам праносяцца снарады самаходаў і здаецца, як у прыказцы, што чалавек шафёрам, але Бог кулі носіць.

Перад самым мостам сходжу па прыступках у даліну ракі. Грунт тут пясчаны, стабільны, і стрэс ад антрапагеннага транспартнага напружання адступае. Затое з’яўляецца нейкае хваляванне ад велічы прыроды, ад магутнай ракі. Пад мостам слаба ўезджаная невялікая дарожка і па ёй кіруюся назад у вёску.

Вуліца ў Малой Турне, паралельная да адлеглага на нейкіх трыста метраў Буга, вымашчаная асфальтам; рухлівая шаша адсякяе ад вёскі хату ці дзве на ўсходнім канцы. Першыя тры хаты ад шашы пустыя на выгляд, але панадворкі задбаныя. Не дзівуюся гэтаму, бо цяжка ўявіць, як можна было б жыць круглы год у такім месцы, дзе няспынны і назойлівы гул ад імчаўшых непадалёк аўтафураў.

У акне сёмай ці восьмай хаты заўважаю жанчыну. Акно адкрываецца і яна пытае:

— Збіраецеся ў грыбы?

Пытанне аказваецца не да мяне, а да гаспадара суседняй хаты, якая мне паказалася пустой. Ён сёння ў лес не збіраецца і я карыстаюся нагодай, каб да яго падчапіцца.

Яну Матысюку ўжо 76 гадоў, жыве ён адзінока. Ахвотна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF