Ніва № 48 (2585), 27 лістапада 2005 г.

Вучыліся бацькі, цяпер іх дзеці

Аляксей МАРОЗ

У Комплексе школ у Чыжах усе вучні падставовай школы ходзяць на заняткі беларускай мовы і толькі шэсць гімназістаў не вучыцца роднай мове. Настаўнікі беларускай мовы лічаць нармальнай з’явай, што ўсе вучні з беларускіх сем’яў вывучаюць родную мову. Разам з імі па-беларуску вучацца дзеці з польскіх каталіцкіх сем’яў.

— Настаўнікі ўмеюць заахвоціць дзяцей да беларускай мовы. Добра ў нас складваецца супрацоўніцтва з бацькамі. Рэалізуем ініцыятывы, якія садзейнічаюць павышэнню нацыянальнай свядомасці дзетак і дарослых. Арганізуем у школе многа беларускіх мерапрыемстваў. Вучні ездзяць на разнародныя беларускамоўныя конкурсы, — кажа дырэктар школы Міраслаў Пяткевіч. — Дзеткі горнуцца да беларускай мовы, бо цікавымі з’яўляюцца заняткі па гэтым прадмеце. У Чыжоўскай гміне захоўваецца сямейная традыцыя. Бацькі вучыліся роднай мове дык зараз беларускай мове вучацца таксама іх дзеткі.

— Добра склалася ў нас супрацоўніцтва паміж настаўнікамі беларускай мовы, выхавацелямі і дзяцьмі, — кажа настаўніца беларускай мовы Валянціна Андрасюк. — Дзеткі, якія ходзяць на заняткі роднай мовы ахвотна прымаюць удзел у беларускіх конкурсах і аглядах.

Дабіліся поспехаў

У мінулым школьным годзе вучні Чыжоўскай гміны дабіліся шматлікіх поспехаў. У тэатральным аглядзе школьных беларускіх калектываў група са школы ў Чыжах, якой апякуюцца Валянціна Андрасюк, Барбара Юрчук і Крысцінія Койла, заняла першае месца. У конкурсе расказчыкаў „Беларуская гавэнда” Мажэна Дмітрук заняла першае, Паўліна Башун — другое, а Караль Грыгарук (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF