Ніва № 48 (2585), 27 лістапада 2005 г.

„Советская «Белорусия» Сегодня”

Віктар САЗОНАЎ

У сталічным кіёску пакупнік спрабуе набыць газету.

— Купіце „Советскую Белоруссию”, — настойліва намаўляе яго прадаўшчыца.

— „Советскую Белоруссию”, ці „Беларусь Сегодня”? — Усміхаецца пакупнік.

— А якая розніца? — пахмурнее прадаўшчыца, разумеючы, што пакупнік не возьме прапанаваную ёй газету. — Гэта ж адно і тое. Проста нас прымушаюць прадаваць менавіта гэтую газету. Калі не справімся, то можна і працу згубіць.

— Сапраўды, у такім выпадку няма розніцы паміж Беларуссю сёння і Савецкай Беларуссю, — канстатуе пакупнік і адыходзіць ад шапіка.

Яшчэ падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года гродзенскія незалежныя назіральнікі падалі скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію на тое, што гэтая „знакамітая” газета выйшла неверагодна вялікім накладам. Наглядальнікі ўгледзелі ў гэтым парушэнне выбарчага заканадаўства, бо газета, па сутнасці, рэкламавала за дзяржаўныя сродкі толькі аднаго кандыдата ў прэзідэнты, і ганьбіла апазіцыю. Газету тады бясплатна раскідвалі па паштовых скрынках, і не рэдка па два-тры асобнікі ў адно месца. З Цэнтральнай выбарчай камісіі прыйшоў адказ за подпісам старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай. (У той час яшчэ хоць і з цяжкасцямі, але ўдавалася зарэгістраваць вялікую колькасць незалежных назіральнікаў. А спачатку на іх скаргі нават давалі адказы. Праўда, трошкі пазней, большасць з незалежных назіральнікаў па розных прычынах былі павыганяныя з выбарчых участкаў.) У адказе ЦВК прызнаваўся факт выпуску павышаным накладам ці то газеты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF