Ніва № 48 (2585), 27 лістапада 2005 г.

Паклон нашай культуры

Ганна КАНДРАЦЮК

Надзея Артымовіч атрымала ўзнагароду маршалка Падляшскага ваяводства за 2005 год.

— За ўпісанне ў паэтычнай форме польска-беларускага памежжа ў сусветную літаратуру, — гаварыў маршалак Януш Кшыжэўскі 19 лістапада на ўрачыстым сімпозіуме ў Белай сінагозе ў Сейнах. Бельская паэтэса да ўзнагароды была намінаваная „Нівай”. Падзея супала з трыццаціпяцігоддзем яе творчай працы, якое адзначаем цягам бягучага года.

— Паэзія гэта дарога да чалавека. Гэта дарога простая. Гэта дарога прыгожая. Гэта дарога цяжкая. Узнагароду лічу паклонам у бок беларускаяй літаратуры, — сказала Надзея Артымовіч. Урачыстасць пачалася з мастацкай прэзентацыі твораў паэткі. Вершы пад музыку Шапэна цудоўна дэкламавалі Аліна Ваўранюк (на беларускай мове) і Вікторыя Чыжэўская (на польскай).

Лаўрэатамі шостага выпуску ўзнагароды маршалка сталі таксама Багдан Дудко, заснавальнік і рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса „Карткі” ды ксёндз Яраслаў Яцак Стэфаняк. Першы — за стварэнне і рэдагаванне „Картак”, папулярызацыю рэгіянальнай літаратурнай творчасці (намінацыю ў катэгорыі анімацыі культуры атрымаў ад „Картак”, якія адзначаюць пятнаццацігоддзе), другі — у катэгорыі аховы архітэктурных помнікаў. Менавіта, дзякуючы яму быў адрамантаваны гатычны касцёл і адноўлены барочны алтар у вёсцы Нядзьвядная ў Ломжынскім павеце.

На ўзнагароду маршалка сёлета прэтэндавала 29 асоб. Сярод кандыдатаў пераважалі бібліятэчныя работнікі (у катэгорыі намінацыі), якіх прапанавалі гмінныя самаўрады. У коле намінаваных апынуліся таксама асобы з беларуска-праваслаўнага панадворка. Гэта айцы Мікалай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF