Ніва № 47 (2584), 20 лістапада 2005 г.

Коматаўцы — вёска з краю

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Першай асобай, якую спатыкаю ў Коматаўцах, явіцца гаспадар вёскі, солтыс Ян Стрышко. Са студні, што на вуліцы, нясе вядро вады на свой панадворак. Пытаю, ці мае крыху часу пагутарыць, а ён, так мне здалося, захацеў тую ваду данесці, але згадзіўся прыстаць на хвіліну.

— Пазнаеце мяне? — пытаю.

— А, гэта вы ў Сенат прайшлі? — пытаннем намагаецца прыгадаць мяне спадар Стрышко.

— Крыху, быццам, помніце, але вы зблыталі мяне з Праховічам...

— Але ён прайшоў у Сенат? — высвятляе справу Ян Стрышко, хаця ад парламенцкіх выбараў у той час пайшоў амаль ужо трэці месяц.

— Не ўдалося яму, — адказваю.

— Але ён жа набраў шмат галасоў.

— Іншыя набралі яшчэ больш. Але: вам быццам тугавата з часам — спяшаеце кудысь?

— Не, набраў вады каня напаіць.

Сапраўды, заўважаю на панадворку конную грабілку; пытаю:

— А трактара ў вас няма?

— Няма. І ніхто ў вёсцы не мае трактара. Адзін быў і той рассыпаўся.

— Але недалёка, праз два панадворкі, стаіць трохскібавы плуг...

— А гэта для тае кабеты, што нашу школу купіла. Яна набрала ў нас і крыху гектараў, якія абрабляюць трактарысты, што прыязджаюць з Валілаў.

— А коней, у такім выпадку, у вёсцы многа?

— Сем. І дзве каровы. Малако ад іх разбіраюць вяскоўцы.

— Курэй трымаеце...

— Крыху маю. Выпусціў іх на панадворак, бо пералётных птушак ужо не відаць і зараза не павінна да нас пранікнуць...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF