Ніва № 47 (2584), 20 лістапада 2005 г.

Паадпачываць у цішыні

Аляксей МАРОЗ

У агратурыстычнай кватэры спадарства Вольгі і Анатоля Скавародкаў у Дубічах-Царкоўных пакоі для гасцей распаложаны па ўсім другім паверсе. Карысталіся імі шматлікія турысты, а тыя, што патрабавалі спакою, прыехалі на адпачынак чарговы раз.

Гаспадыня паказвае велізарны паддашак, вялікія пакоі і ванную. На шырокім калідоры знаходзіцца вялікі стол, а на ім вырабы з ракіты і саломы. У мінулым, у наваколлі Дубіч многія сяляне плялі каробкі і іншыя прадметы з саломы, якія прадаваліся за заходняй мяжой. Зараз ёсць яшчэ аматары выконвання ўпрыгожанняў з ракіты. Некаторыя падарылі свае вырабы спадарыні Вользе.

Разнародныя турысты

— У жніўні начавала ў нас многа турыстаў, а ў верасні пакоі наймалі геолагі, — інфармуе Вольга Скавародка. — Агратурыстычную кватэру адкрылі мы ў 2000 годзе. Дом у нас вялікі і рашылі мы выкарыстаць паддашак. Аднак аднікуль я не атрымала дапамогі. Калі я першы раз намервалася пакарыстацца дапамогай датскага фонду, не паспела на час падаць дакументы. Другі раз у фондзе не адобрылі майго праекта. Хацела я паставіць у хаце кросны, калаўроткі і паказваць як калісь пралі і ткалі. У іншай асобы быў падобны праект і ён быў адобраны.

У 2003 годзе спадарства Скавародкі другі раз мадэрнізавалі паддашак і выканалі ў ім туалеты. Зараз у трох пакоях можа начаваць 10 асоб...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF