Ніва № 47 (2584), 20 лістапада 2005 г.

Пчолы асобна, мядзведзі асобна

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ужо пару тыдняў сусветныя тэлеканалы паказваюць і каментуюць дзікунскія вандальныя пагромы ў Францыі. Большай антырэкламы заходняму свету не прыдумаюць нават самыя вынаходлівыя вычварэнцы-прапагандысты беларускага тэлебачання. Гледзячы на палаючыя машыны на вуліцах французскіх гарадоў, яшчэ раз падумалася пра так званую грамадзянскую супольнасць. Відавочна, што вялікія еўрапейскія краіны, у адрозненне ад Амерыкі, так і не вынайшлі арганічнага спосабу інтэгравання іншаземцаў. Французскае грамадства жне плады недальнабачнай палітыкі сваіх урадаў, якія ў экстазе гістарычнага каяння за каланіяльную палітыку надавалі грамадзянства дзесяткам тысяч нееўрапейцаў. Па сутнасці ўсё было банальней — прага левымі сіламі перамогі на выбарах коштам колькасці эмігрантаў (яны заўжды падтрымваюць сацыялістаў) заглушала ў іх голас розуму і сумлення — пасля нас хоць патоп! Патоп жа прыходзіць куды раней, чым меркавалі. Толькі ў Францыі сёння ажно 150 (!) тэлеканалаў, якія вяшчаюць на арабскай мове. Дваццаць гадоў таму ў бліскучай футбольнай зборнай часоў Мішэля Плаціні было пару мулатаў, якія глядзеліся ў складзе цалкам натуральна. Цяпер жа адзін белы брамнік у зборнай афра-французаў ёсць недарэчным чужародным целам. Так што цяперашняе развіццё палітычных і грамадскіх падзей непазбежна выкліча з іншага боку рост радыкальных рухаў, мажліва і фашыстоўскага тыпу.

Але што нам тая далёкая Францыя, скажаце вы!? У нас сапраўды, здавалася б, іншыя праблемы. Але, калі задумацца, яны падобнага кшталту. Бо галоўная бяда тая ж — размыванне нацыянальнай тоеснасці...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF