Ніва № 46 (2583), 13 лістапада 2005 г.

У Высокае на падсадку

Уладзімір СІДАРУК

Субота, 10 верасня. Збіраюся ў Высокае. Гэтым разам „на падсадку”. Рашыў я з начальнікам пагранічных войск пагаварыць аб праблемах пагранперахода Полаўцы — Пяшчатка. Да Полаўцаў падвозіць мяне сябрук з Чаромхі. Адтуль забіраюся з беларускай парай. У машыне знаёмлюся.

— Адкуль будзеце? — цікаўлюся.

— З Камянца, — адказвае жанчына-шафёр. Яе сябра сядзіць побач і моўчкі ўглядаецца ў калону аўтамабіляў, якія выстраіліся шнурочкам на пляцоўцы.

— Я ў Камянец у наступным тыдні збіраюся. Ніну Стасюк наведаць, — хутка дадаю, каб размова не абарвалася.

— Ніну Данілаўну? Ведаю, ведаю, — канстатуе жанчына. — Старшынёй Савета дэпутатаў у Райвыканкаме працуе. У мінулую нядзелю ў мерапрыемстве ўдзельнічала. Цудоўны чалавек...

— У нас Дзень беларускага пісьменства адзначаўся, — уключаецца ў размову мужчына. — Мікалай Міхалюк быў госцем. Размаўляў я з ім...

— Адкуль Міхалюка ведаеце? — пытаюся.

— Гэта мой былы дырэктар школы, — канстатуе мужчына і зараз дадае: — Я родам з Польшчы. З Зубач выходжу. Янка Рэй маё прозвішча. Восем гадоў таму ў Камянцы ажаніўся. Там жыву. Да бацькоў заглядаю...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF